Вы тут

Хабіраў: Беларусь і Башкартастан пераходзяць да больш глыбокай кааперацыі


Беларусь і Башкартастан пераходзяць да больш глыбокай кааперацыі. Аб гэтым сказаў кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радый Хабіраў падчас цырымоніі адкрыцця бізнес-форуму «Беларусь — Башкартастан», перадае БелТА.


«Беларусь для нас галоўны партнёр. Мы ставімся да беларусаў як да братоў. І гэта не пустыя словы — гэта роўна так, як мы адчуваем, і, што вельмі важна, мы бачым, як вы нас прымаеце і як успрымаеце», — сказаў Радый Хабіраў. «Два лідэры нашых дзяржаў — у выключна сяброўскіх, даверных, цёплых адносінах. Нашы народы адчуваюць адзін да аднаго даўнюю гістарычную, духоўную, чалавечую блізкасць. У нас падобная гісторыя, традыцыі, лад думак. Безумоўна, мы павінны супрацоўнічаць і рухацца наперад». Падтрымцы кіраўніцтва Беларусі мы літаральна гэтыя тры-чатыры гады займаліся тым, што фармавалі структуру больш глыбокай кааперацыі адносін. Мы з прэм’ер-міністрам Беларусі абмяркоўвалі падчас нашых першых сустрэч, што павінен быць рэйс. Мы яго зрабілі. Разумеем, што раз у тыдзень мала, зробім два разы на тыдзень, тры. Калі трэба, будзем субсідаваць нейкі час«.

Паводле яго слоў, у Мінску адкрыта прадстаўніцтва Башкартастана і яно эфектыўна працуе. «Вядома, візіты, якія мы арганізоўваем пастаянна з вашага і нашага боку, з’яўляюцца вельмі важным дапаўненнем гэтай работы. Менавіта дзяржаўныя органы адкрываюць для бізнесу найбольш зручную і надзейную браму. Гэта вельмі важна», — падкрэсліў кіраўнік рэспублікі.

«Нашы адносіны маюць вельмі адказны характар. Тое, аб чым мы дамаўляемся з беларускім бокам, адразу закладваецца ў дарожную карту, якую мы вельмі ўважліва глядзім. Там ёсць адказныя, пэўныя тэрміны, і гэта ўсё вельмі строга кантралюецца з боку ўрада Беларусі і з нашага бакі. У гэтай карце каля 100 пунктаў. З іх ужо 40 працэнтаў выканана, і мы будзем рухацца далей», — канстатаваў ён.

«Многае ўжо зроблена. Мы пераходзім да больш глыбокай кааперацыі. Вельмі рады, што бізнес Беларусі інвесціруе ў Башкартастан, мы таксама хочам інвесціраваць у Беларусь і разумеем, якія тут цудоўныя перспектывы. Мы пашыраем наша супрацоўніцтва. Цяпер гэта не толькі машынабудаванне, мы пайшлі значна далей. Гэта і аграрна-прамысловы комплекс. Таксама бачым, што ўзнікаюць глыбокія вытворчыя адносіны ў сферы нафтахіміі, што немалаважна для абедзвюх дзяржаў», — падкрэсліў Радый Хабіраў.

Ён адзначыў, што Башкартастан плануе выбудоўваць з Беларуссю не толькі эканамічныя адносіны. «Мы глядзім на гэта значна шырэй. Для нас вельмі важны сацыяльныя, гуманітарныя, культурныя адносіны», — акцэнтаваў увагу кіраўнік рэспублікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.