Вы тут

Гашэнне паштовага праекта «35-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана» прайшло адразу ў двух гарадах Беларусі


13 лютага ў галоўным паштамце Мінска адбылася прэзентацыя паштовага праекта «35-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана», які складаецца з паштовага блока, канверта «Першы дзень» і спецыяльнага штэмпеля. Гашэнне паштовага блока прайшло адначасова ў Мінску і ў горадзе Бярозы Брэсцкай вобласці.


Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел: міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» генерал-маёр Валерый Гайдукевіч, Благачынны цэркваў Бярозаўскай акругі протаіерэй Георгій Шаўцоў.

— Памяць — гэта якасць чалавека, якая дазваляе не забываць аб значных падзеях. Не важна колькі гадоў прайшло з даты гэтых падзей — гісторыю трэба памятаць заўсёды. І мы гэта робім. Важна перадаваць гэтую памяць ад аднаго пакаленьня іншаму. Бо дзякуючы гэтаму, мы ствараем той базіс у дзяржаве, які дазваляе шанаваць усе традыцыі, — адзначыў Канстанцін Шульган. — Сёння ў нашым мерапрыемстве ўдзельнічаюць людзі, якія непасрэдна бралі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. І гістарычны факт вываду савецкіх войскаў з Афганістана, пра які важна памятаць, пачытаць яго ўдзельнікаў, клапаціцца аб тым, каб гэтая памяць жыла заўсёды.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.