Вы тут

Арктыка — адна з самых далікатных экасістэм планеты


На самай справе гэта адна з самых далікатных экасістэм планеты. Толькі нешматлікія жывёлы і расліны здолелі прыстасавацца да жыцця ў настолькі экстрэмальных умовах. І дастаткова іх хоць трохі змяніць, каб зніклі цэлыя віды. А іншых відаў, здольных заняць гэту нішу, ужо не знойдзецца. Таму любое забруджванне прыроды Арктыкі можа мець незваротныя наступствы. Разбурыць паўночныя экасістэмы вельмі лёгка, а вось аднавіць — складана.


Фота з адкрытых крыніц

На жаль, людзі ўсвядомілі гэта занадта позна, і цяпер даводзіцца змагацца з наступствамі спажывецкага стаўлення да багаццяў арктычнага рэгіёна. Каб не паўтарыць памылку, сёння здабыўныя кампаніі клапоцяцца пра экалогію больш, чым аб эканамічнай выгадзе. Яны выкарыстоўваюць толькі самыя бяспечныя тэхналогіі і ўкладваюць велізарныя сродкі не толькі ў захаванне, але і ў аднаўленне прыроды Арктыкі.

У свой час прадпрыемствы, што тут дзейнічалі, пакінулі пасля сябе горы прамысловых адходаў, якія таксама даводзіцца ўтылізаваць, і кіламетры зямель, дзе цяпер вядзецца рэкультывацыя. У ачыстцы маюць патрэбу і арктычныя воды, забруджаныя нафтапрадуктамі і цяжкімі металамі, радыеактыўнымі рэчывамі і небяспечнымі злучэннямі.

Сёння ўсе ўсведамляюць: каб падобнае не паўтарылася, новы этап асваення прыродных рэсурсаў Арктыкі павінен весціся па іншых правілах. Выкарыстоўваць толькі лепшыя, самыя дасканалыя і экалагічна чыстыя тэхналогіі, — вось асноўны прынцып, з якім прыходзяць за палярны круг здабыўныя прадпрыемствы. Яны шукаюць і знаходзяць баланс паміж засваеннем прыроды і яе абаронай.

Так, на нафтавых радовішчах пастаянна прысутнічаюць брыгады МНС, узброеныя інавацыйнымі сродкамі ліквідацыі праліваў. Пры разліве нафтапрадуктаў у вадзе будуць выкарыстаны асаблівыя рэагенты-дыспергенты, якія паскораць збор разлітай нафты з паверхні. А спецыяльна выведзеныя бактэрыі-дэструктары, распыленыя на нафтавую пляму, здольныя ў самыя кароткія тэрміны перапрацаваць нафту, ператварыўшы яе ў больш бяспечныя для прыроды рэчывы.

Захаваць акваторыю Паўночнага Ледавітага акіяна дапаможа і будаўніцтва судоў, якія працуюць не на мазуце або дызелі, а на звадкаваным прыродным газе. Расійскія кампаніі ўжо неаднаразова даказалі: распрацаваныя імі ў Запаляр’і тэхналогіі экалагічна бяспечныя настолькі, наколькі гэта наогул магчыма. Аднак любая, нават самая дасканалая прамысловая вытворчасць усё роўна адбіваецца на стане навакольнага асяроддзя. Таму кампаніі, якія зарабляюць на Арктыцы, робяць велізарныя ўкладанні ў аднаўленне яе прыроды. Яны ўтылізуюць адходы, пакінутыя папярэднікамі, і чысцяць воды, якія тыя забрудзілі, вядуць рэкультывацыю парушаных зямель.

Асаблівая ўвага — захаванню біялагічнай разнастайнасці. Так, вакол нафтаздабыўных платформаў усталёўваюцца спецыяльныя рыбаахоўныя прылады. Для аднаўлення рыбнага пагалоўя рэгулярна вырошчваюцца і выпускаюцца маляўкі. Праводзяцца маштабныя даследаванні, якія дапамогуць абараніць арктычных жывёл.

Сёння галоўная мэта здабыўных кампаній — даказаць, што антрапагеннае ўздзеянне на экалогію можа быць і пазітыўным. Чалавек здольны стаць не толькі пагрозай для далікатнай экасістэмы Арктыкі, але і адыграць велізарную ролю ў яе захаванні і аднаўленні.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Даказаць, што чалавек — сябар Арктыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.