Вы тут

Парад да 80-годдзя вызвалення Беларусі пройдзе 3 ліпеня ў Мінску


Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас пасяджэння рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«На папярэдніх пасяджэннях мы вызначылі асноўныя напрамкі работы аргкамітэта і сфармулявалі канкрэтныя даручэнні. Спынюся на асноўных пытаннях, якія мы вырашылі з мінулага пасяджэння. Так, кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову аргкамітэта аб правядзенні парада войскаў Мінскага гарнізона 3 ліпеня каля стэлы „Мінск — горад-герой“. Неабходна забяспечыць якасную падрыхтоўку і правядзенне гэтага парада», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён нагадаў, што на першым пасяджэнні аргкамітэта было вырашана нестандартна і творча падысці да афармлення вуліц і праспектаў Мінска, асабліва тых, назвы якіх звязаны з памятнымі датамі.

«Акрамя таго, трэба сёння вызначыцца з запрашэннямі замежных гасцей і дэлегацый для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, а таксама з прыцягненнем моладзі для арганізацыі і ўдзелу», — дадаў прэм’ер-міністр.

Яшчэ адно пытанне датычылася ўзнагароджання населеных пунктаў вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Ім узнагароджаны дзевяць населеных пунктаў Беларусі. Адпаведны Указ № 44 падпісаў 2 лютага кіраўнік дзяржавы.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у сваю чаргу адзначыў, што Мінск вельмі сур’ёзна рыхтуецца да 80-годдзя вызвалення Беларусі. «Гэта сапраўды свята для ўсіх беларусаў. Дата гэтая абавязвае нас памятаць пра людзей, якія цаной свайго жыцця дамагліся вызвалення нашай краіны, перамогшы фашызм. Мы падрыхтавалі шмат мерапрыемстваў у сталіцы, будзем афармляць усе знакавыя месцы: і плошчу Перамогі, і Кастрычніцкую плошчу, і праспект Пераможцаў, і праспект Незалежнасці. Комплексны падыход дазволіць кожнаму акунуцца ў святочную атмасферу, адчуць, што сабой уяўляў Мінск тады, 80 гадоў таму, калі пераможцы ўвайшлі ў горад», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, горад плануецца святочна аформіць ужо да 1 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.