Вы тут

Новы курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» з’явіцца ў школах Беларусі з 1 верасня


У 10-х класах школ Беларусі з 1 верасня з’явіцца новы інтэграваны курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі «Аб выніках працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2023 год і асноўных задачах на 2024 год», перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Плануем, што з 1 верасня 2024 года ўсе дзесяцікласнікі пяройдуць на вывучэнне новай інтэграванай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". Зараз для школьнікаў "Гісторыя Беларусі" і "Сусветная гісторыя" — два розныя прадметы, якія не маюць цеснай сувязі. Але менавіта гэтага інтэграванага ўяўлення аб гістарычным працэсе не хапала сістэме адукацыі», — сказаў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што школьнікі павінны разумець, чаму адбыліся тыя ці іншыя падзеі і як яны звязаны. «Ёсць тыя, хто спрабуе перапісаць гісторыю, падагнаць факты пад пэўнае бачанне. Важна, каб школьнікі крытычна падыходзілі да іншай інфармацыі і добра арыентаваліся ў гістарычных працэсах», — падкрэсліў міністр.

Сярод задач на 2024 год Міністэрства адукацыі вызначыла завяршэнне работы па карэкціроўцы вучэбных праграм і вучэбных дапаможнікаў на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі з улікам патрабаванняў і сучасных падыходаў да забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу.

«Яшчэ адна задача – вывесці на новы ўзровень работу з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Нам трэба не толькі задаволіць іх адукацыйныя патрэбы, але і выбудаваць іх прафесійную траекторыю, далейшую сацыялізацыю і жыццеўладкаванне. Пятая задача-забяспечыць рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу моладзі, падтрымку праектаў і ініцыятыў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне моладзі. Без пафасу, ад гэтага залежыць будучыня нашай краіны», — падкрэсліў кіраўнік адукацыйнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.