Вы тут

Вясковыя вечары захапляюць Кітай


У апошнія гады вясковыя вечары сталі новай традыцыяй кітайскага Новага года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У адрозненне ад грандыёзных навагодніх шоў, вясковыя вечары — гэта мерапрыемствы, якія праводзяцца ў дамах вяскоўцаў. На сцэне галоўныя ролі выконваюць самі вяскоўцы, а асноўная праграма — іх паўсядзённае жыццё і праца. Ад пляцення рыбалоўных сетак і рыбацкіх песень да збору чаю, пасадкі рысу і прыгатавання традыцыйных вясковых пачастункаў — усе гэтыя штодзённыя фермерскія заняткі ператвараюцца ў сапраўднае шоў на сцэне.

Вясковыя вечары ў розных месцах маюць свае асаблівасці, і кожны элемент, уключаны ў іх, уяўляе сабой візітную картку вёскі. На адным з такіх вечароў у раёне Бэйбэй у Чунцыне на паўднёвым захадзе Кітая больш за 10 жыхароў вёскі Дуншэн выступілі з песняй «Усход сонца». У тэксце песні згадваецца «водны канал», які заўсёды быў гонарам мясцовых жыхароў. «Навагоднія карціны» з’яўляюцца важнай галіной у горадзе Мяньчжу правінцыі Сычуань, менавіта таму яны сталі тэмай мясцовага вясковага вечара.

Вясковыя вечары таксама садзейнічаюць мясцоваму эканамічнаму развіццю. Таксама ладзяцца кірмашы мясцовых прадуктаў, дэманструюцца стравы хатняй кухні, гэта важнае месца для паказу паўсядзённага жыцця.

Зараз вясковыя вечары насамрэч сталі «фішкай» у кожным сельскім раёне Кітая. На сацыяльнай медыя-платформе Tik Tok са снежня 2022-га па снежань 2023-га было праведзена каля 5000 прамых трансляцый вясковых вечароў, агульная колькасць гледачоў склала каля 23 мільёнаў. Гэта азначае, што штодня праходзіла ў сярэднім 13 прамых трансляцый, а колькасць гледачоў кожны раз перавышала 4500 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.