Вы тут

У аб’ектыве — работа МУС


Вынікі рэспубліканскага конкурсу МУС «У аб’ектыве!» падвялі ў музеі Міністэрства ўнутраных спраў. Сярод фіналістаў — загадчык аддзела фотаілюстрацыі Выдавецкага дома «Звязда» Віктар Іванчыкаў.


Выбраць найлепшыя фота- і відэаработы аб дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войск было няпроста, бо на перамогу прэтэндавала каля 300 творчых работ.

Як адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, у ведамстве праходзіць велізарная колькасць мерапрыемстваў, а таму важна дакладна данесці інфармацыю пра іх да людзей. «Рэспубліканскі конкурс „У аб’ектыве!“ адбыўся пяты раз, — нагадаў ён. — Прыемна, што ўдзельнікі дасылаюць творчыя праекты, якія яскрава паказваюць спецыфіку дзейнасці вартавых парадку, наглядна расказваюць, з чым ім даводзіцца сутыкацца кожны дзень». Дзмітрый Карзюк выказаў упэўненасць у тым, што творчае супрацоўніцтва прадоўжыцца і пойдзе на карысць бяспецы нашай краіны і фарміраванню іміджу беларускага народа.

Усяго ў конкурсе было шэсць асноўных намінацый і адна спецыяльная — «Міс «У аб’ектыве!», якая з’явілася сёлета ўпершыню па ініцыятыве начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Наталлі Сахарчук. Яе была ўдастоена навучэнка сталічнай гімназіі № 61 Софія Свішчава. Нягледзячы на юны ўзрост, дзяўчынка ўжо зорка відэаролікаў аб дзейнасці ведамства. Загадчык аддзела фотаілюстрацый Выдавецкага дома «Звязда» Віктар Іванчыкаў стаў фіналістам у намінацыі «Бяспека са знакам якасці». На конкурс ён прадставіў рэпартаж, на якім адлюстраваны ўчастковы інспектар міліцыі лейтэнант Андрэй Пікта падчас размовы з жыхарамі Савецкага раёна.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.