Вы тут

Куды схадзіць у вольны час?


Выступаючы перад публікай, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок выконвае свае самыя папулярныя хіты: «Самурай», «То ли ещё будет», «Ква- ква», «Я у бабушки живу». Яго падтрымліваюць Алег Елісеенкаў з песняй «Добрыя людзi» і Анатоль Ярмоленка — абавязкова гучыць «Прыязджайце да нас у Беларусь», эстафету прымаюць Таццяна Жылінская і Таццяна Дашкевіч. Музыка, танцы, тэатральныя пастаноўкі, дэкламацыі, сустрэчы з любімымі аўтарамі... 


Хіба гэта можна ўбачыць і пачуць, прычым зусім бясплатна? Аказваецца, можна. Саюз пісьменнікаў Беларусі штотыдзень праводзіць шэраг літаратурных і літаратурна-музычных мерапрыемстваў з удзелам самых вядомых артыстаў, паэтаў і празаікаў краіны. Большасць з іх праходзіць у памяшканні Дома літаратара (Мінск, вул. Фрунзэ, 5), у бібліятэках Беларусі, у цёплую пару года — на адкрытых пляцоўках. Члены СПБ абавязкова выступаюць на Дні беларускага пісьменства (сёлета ён пройдзе ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці), на паэтычным свяце ў Маладзечне, на кожнай Міжнароднай мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы. 

Уваход, як ужо адзначалася, бясплатны. А яшчэ штогод аб’яўляецца мноства конкурсаў, лаўрэаты і дыпламанты якіх атрымліваюць прызы. Удзел у іх таксама бясплатны, яны арганізоўваюцца на добраахвотнай аснове, за кошт ініцыятывы энтузіястаў — аматараў літаратуры. 

Самую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемствы, якія ўжо адбыліся або толькі плануюцца, можна знайсці на інтэрнэт-рэсурсах Саюза пісьменнікаў Беларусі — сайце грамадскага аб’яднання і тэлеграм-канале. Абодва рэсурсы вельмі лёгка знайсці ў сеціве, увёўшы ў пошуку запыт «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Падпісаўшыся на тэлеграм-канал, яго наведвальнікі канчаткова вырашаць праблему вольнага часу: айчынныя літаратары дапамогуць правесці яго цікава і з карысцю. Свае сайты і старонкі ў сацыяльных сетках маюць усе абласныя аддзяленні Саюза, інфармацыя пра іх, а таксама пра старонкі асобных літаратараў адкрываецца па кліку на «Пісьменнікі ў сеціве», на гэты раздзел можна перайсці з галоўнай старонкі сайта СПБ. 

А хто мае літаратурныя здольнасці і хоча звязаць далейшае творчае жыццё з галоўнай літаратурнай арганізацыяй краіны, раім наведаць раздзел «Наш Саюз», азнаёміцца са Статутам СПБ, а таксама атрымаць кантактныя даныя аддзялення па месцы жыхарства, дзе дапамогуць аформіць дакументы для ўступлення. 

Запрашаем на нашы электронныя рэсурсы і мерапрыемствы афлайн! 

Цэнтр падтрымкі літаратуры пры СПБ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.