Вы тут

Галоўчанка абмеркаваў галоўныя пытанні ў галіне аховы здароўя з Хаджаевым


У сілу пастаўленых перад сістэмай аховы здароўя задач часу для разварушвання няма. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Прэм’ер-міністр сёння прымае з дакладам міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева. На парадку дня пытанні структуры цэнтральнага апарата Міністэрства аховы здароўя, работа фармацэўтычнай галіны, эфектыўнасць мер цэнавага рэгулявання пры аказанні платных паслуг у ахове здароўя, у прыватнасці стаматалагічных паслуг, эфектыўнасць эксперыменту па аказанні дзяржустановамі аховы здароўя платных паслуг у выхадныя і святочныя дні.

Па словах Рамана Галоўчанкі, прайшло больш за месяц з моманту прызначэння Аляксандра Хаджаева на пасаду міністра. «Як мы і дамаўляліся падчас вашага прадстаўлення калектыву, большага часу для разварушвання ў вас няма ў сілу маштабу пастаўленых перад сістэмай аховы здароўя задач. Тэрмін дастатковы мінуў для таго, каб вы маглі глыбей углыбіцца ў сітуацыю, ацаніць свежым поглядам, як рэалізуюцца ў першую чаргу тыя задачы, якія пастаўлены перад міністэрствам адпаведным распараджэннем кіраўніка дзяржавы, якія вы бачыце недапрацоўкі. Вы наведалі шэраг устаноў аховы здароўя па рэспубліцы і бачылі на практыцы, як рэалізуюцца тыя падыходы, якія вызначаны», — адзначыў ён.

«Мы дамаўляліся, што вы паглядзіце свежым поглядам на структуру цэнтральнага апарата міністэрства. Магчыма, неабходна зрабіць нейкія карэкціроўкі, каб мабілізаваць калектыў на больш эфектыўнае вырашэнне пастаўленых задач, — звярнуў увагу кіраўнік урада. — Дамаўляліся, што вы паглядзіце на сітуацыю ў сістэме фармацэўтычнай галіны. Яна аб’ектыўна мае патрэбу ў дадатковых імпульсах, каб выйсці са стану такой „няўстойлівай раўнавагі“. Нягледзячы на тое што ў нас аб’ём забяспечанасці ўнутранага рынку фармпрэпаратамі (у тым ліку еўрапейскага ўзроўню) дастаткова высокі, неабходна рухацца далей. Асабліва нарошчваць экспарт. Гэта ключавая задача».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?