Вы тут

Лукашэнка ў Мінску наведваў дабрачынны фестываль «Аліна»


Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на дабрачынным фестывалі «Аліна»-2024, які прысвечаны дружбе народаў. Мерапрыемства ўпершыню праходзіць у Беларусі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У шоу пад купалам «Мінск-Арэны» бяруць удзел вядомыя гімнасткі Дзіна і Арына Аверыны, Кацярына Селязнёва і Дар’я Трубнікава, а таксама знакамітыя артысты Рагда Ханіева, Наталля Падольская, Руслан Аляхно. Вядучы фестывалю — Дзмітрый Губерніеў.

Сярод удзельнікаў гімнасткі з 12 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Гватэмалы, Казахстана, Кітая, Кубы, Кыргызстана, Мексікі, Расіі, Сербіі і Узбекістана. Агульная колькасць удзельнікаў фестывалю — каля 300 чалавек.

Спартыўнае свята сабрала каля 5 тыс. запрошаных гасцей. Гэта дзеці, якія займаюцца ў секцыях мастацкай гімнастыкі і сумежных відах спорту, як, напрыклад, фігурнае катанне, а таксама бацькі юных спартсменаў. 

Акрамя таго, на трыбуны «Мінск-Арэны» запрасілі каля 700 дзяцей з мінскіх дзіцячых дамоў.

Фестываль «Аліна» — адзін з самых маштабных праектаў Дабрачыннага фонду Аліны Кабаевай. Ён праводзіцца з 2009 года. Галоўная мэта дабрачыннага свята, якое аб’ядноўвае сотні юных спартсменаў з Расіі і іншых краін, — папулярызацыя дзіцяча-юнацкага спорту, у прыватнасці мастацкай гімнастыкі. Фонд бярэ на сябе ўсе выдаткі.

У 2024 годзе фестываль упершыню праходзіць у дзвюх краінах. 2 сакавіка ён прайшоў у Акадэміі мастацкай гімнастыкі «Нябесная грацыя» Аліны Кабаевай на федэральнай тэрыторыі «Сірыус», а зараз спартыўнае свята прымае Мінск. Для гледачоў падрыхтаваны больш за дзесятак маляўнічых нумароў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.