Вы тут

У Віцебску выбралі старшыню абласнога Савета дэпутатаў


Старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў абраны Дзмітрый Дзямідаў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Перад выбарамі старшыні абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання старшыня аблвыбаркама Дзмітрый Хома падкрэсліў, што гэта пасада — гэта не толькі статус і прэстыж, але і вялікая адказнасць.

Гаворачы аб прапанаваным кандыдаце — Дзмітрыі Дзямідаве, калегі, якія ведаюць яго асабіста, адгукнуліся аб ім, як аб аўтарытэтным і адказным кіраўніку, які прымае ўзважаныя рашэнні. Ён працаваў старшынёй Наваполацкага гарвыканкама. Як адзначылі дэпутаты, яго жыццёвы вопыт і прафесіяналізм дапамогуць выканаць намечаныя планы.

На пасаду старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў у выніку тайнага галасавання аднагалосна выбраны Дзмітрый Дзямідаў.

Новы кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці падзякаваў за аказаны давер. «Я ўсведамляю меру адказнасці, якая кладзецца на мяне як на старшыню абласнога Савета дэпутатаў, — сказаў Дзмітрый Дзямідаў. — Дэпутаты на сесіях разглядаюць такія важныя пытанні, як фарміраванне бюджэтных і праграм развіцця рэгіёну, кіравання дзяржаўнай маёмасцю, падаткамі, што пералічваюцца ў мясцовы бюджэт, і многія іншыя. Адказнасць за прыняцце рашэння дастаткова вялікая».

У ліку важных задач кіраўнік аблсавета абазначыў пытанні жыццезабеспячэння грамадзян, для чаго трэба рэгулярна праводзіць асабістыя прыёмы, у тым ліку выязныя, каб выяўляць актуальныя пытанні, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння. Дзмітрый Дзямідаў заклікаў актывізаваць работу ў гэтым напрамку і падтрымліваць прапановы, накіраваныя на развіццё канкрэтнага населенага пункта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.