Вы тут

Экспарт павінен быць у прыярытэце


Экспарт павінен быць у прыярытэце. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні калегіі МЗС, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Нам удалося адаптаваць эканоміку да працы ва ўмовах незаконных і жорсткіх абмежаванняў, перафарматаваць працу на экспартным кірунку. Па выніках 2023 года аб’ёмы паставак у дружалюбныя краіны перавысілі страты экспарту на заходніх, украінскім і іншых рынках на $1,8 млрд», — сказаў Раман Галоўчанка.

«Гэты год будзе не менш напружаным, бо нам трэба не проста захаваць бягучы ўзровень, а выканаць пастаўленую Прэзідэнтам задачу — дадаць па экспарце тавараў і паслуг 7,6%. Задача вельмі напружаная», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Урадам устаноўлены мэтавыя заданні па экспарту і ў вартасным, і ў натуральным выражэнні ў разрэзе галін і рэгіёнаў краіны. «Застаецца толькі выконваць пастаўленыя задачы», — дадаў Раман Галоўчанка.

Сёння на пасяджэнні калегіі падвялі вынікі работы органаў дыпламатычнай службы Беларусі за 2023 год.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.