Вы тут

Рыхтуем бульбу да пасадкі


Адзін з этапаў атрымання добрага ўраджаю — правільная падрыхтоўка насеннага матэрыялу і яго пасадка.


Папярэднікі

Захаванне правіл севазвароту зніжае заражанасць шкоднікамі (каларадскі жук, нематода, драцянік); верагоднасць захворванняў (фітафтора, чорныя шолудзі, рак).

Найлепшыя папярэднікі бульбы: бабовыя, сідэраты, агуркі, гарбуз, кабачок, патысоны, цыбуля, часнок.

Найгоршыя папярэднікі бульбы: памідор, перац, баклажан, сланечнік, капуста.

Да пасадкі бульбы, для насычэння глебы фосфарам і азотам, у якіх вельмі мае патрэбу бульба, высадзіце сідэраты-бабовыя: гарох, лубін, віку. Зрабіць гэта трэба адразу пасля раставання снега, каб да часу пасадкі бульбы ўтварылася карысная мульча.

Пасля збору ўраджаю бульбы засейце ўчастак сідэратам — аўсом, які з’яўляецца культурай з выдатнай абаронай ад грыбка і натуральным дэзынфектарам. Скасіць авёс трэба да першых замаразкаў, перакапаць участак на невялікую глыбіню. Да вясны арганіка, якая застанецца ад аўса, стане выдатным натуральным угнаеннем.
Як прарошчваць

Калі вы высадзіце непадрыхтаваную бульбу ў глебу, то яна дасць першыя ўсходы толькі праз месяц. Менавіта для паскарэння працэсаў росту бульбачку неабходна прарасціць перад пасадкай. Гэта робіцца для таго, каб запусціць біялагічныя працэсы росту і атрымаць раннія і здаровыя ўсходы, адбракаваць хворыя бульбіны пасля зімовай спячкі.
Для пачатку неабходна перабраць насенную бульбу, выдаліўшы клубні з гнілатой, з ніткападобнымі парасткамі.

Даставаць бульбу на прарошчванне перад пасадкай у залежнасці ад таго, які спосаб для гэтага вы выбралі, трэба ў тэрмін ад трох дзён да месяца. Прарошчванне бывае сухім, вільготным і камбінаваным, і адпаведна тэрміны таксама адрозніваюцца. Яшчэ існуе спосаб прагравання бульбы (экспрэс-метад).

Сухое прарошчванне на святле

Тэрміны прарошчвання ў сярэднім — месяц (ад 18 да 40 дзён).

Умовы: святло і вытрымка тэмпературы. На святле ўтворацца першыя парасткі з зачаткавымі карэньчыкамі і лісцем, а таксама бульба зелянее (утвараецца саланін). Такім чынам бульба атрымлівае імунітэт да захворванняў.
Насенную бульбу раскласці па скрынях або на падлозе ў адзін пласт (максімум два пласты) або падвешваць у сеткі-авоські. Важна рэгулярна сачыць за тым, каб святло пападала на ўсю паверхню кожнай бульбіны. Таму іх трэба рэгулярна пераварочваць. У першыя дзесяць дзён тэмпература павінна быць каля +20 ?С (для абуджэння і актывацыі вочак), затым не вышэй за +15 ?С (для таго, каб парасткі не перараслі). Выдатныя парасткі — тоўстыя, цёмныя, кароткія.

Вільготнае прарошчванне ў цемры

Тэрміны ў сярэднім ад аднаго да двух тыдняў (ад 7 да 15 дзён).

Бульбу выкласці ў скрыні і перасыпаць вільготным пілавіннем або перагноем, часам ужываюць торф.

Умовы: цемра і тэмпература ў межах +12–15 ?С. Важна падтрымліваць вільготнасць матэрыялу (звычайнай палівачкай з сітам), якім перакладзена бульба. Перавага гэтага спосабу ў тым, што бульбіны даюць парасткі з развітымі карэньчыкамі. Усходы ў гэтым выпадку з’явяцца раней. Яшчэ важна сачыць за тым, каб карэньчыкі не пачалі пераплятацца, і не зацягваць тэрміны. Калі высадка немагчымая па ўмовах надвор’я, то затармазіць працэсы дапаможа паніжэнне тэмпературы.

Камбінаванае прарошчванне

Тэрміны ў сярэднім — месяц (ад 30 да 40 дзён).

Спосаб дазваляе скарыстацца і стварэннем імунітэту на святле і дужымі карэньчыкамі на парастках. Першыя тры тыдні насенне трымаць на святле, затым, пасля ўтварэння парасткаў, дзесяць дзён у цемры, з вільготным субстратам.

Праграванне

Тэрміны — за 4 дні да пасадкі, калі часу зусім у абрэз.

Вынятыя са склепа клубні ў стане фізіялагічнага спакою трэба перабраць і «абудзіць». Гэта робіцца шляхам паступовага нарошчвання тэмпературы, у якім знаходзяцца бульбіны для пасадкі. Першыя два дні бульбіны трымаць пры +12–15 ?С, і яшчэ два дні +25–30 ?С.

Апрацоўка клубняў перад пасадкай

Апрацоўка неабходна для абеззаражання, стымуляцыі росту і абароны ад хвароб і шкоднікаў.

Абеззаражанне. Робіцца альбо да прарошчвання, альбо за два дні да пасадкі. Забяспечвае абарону ад хвароб і шкоднікаў. Звычайна яго праводзяць растворам меднага купарвасу. На 10 літраў вады купарвасу бяруць запалкавую каробку і дадаюць крыху марганцоўкі. Замачыць клубні на дзве хвіліны перад пасадкай.

Арганічны спосаб абеззаражання — попел. Прыемны бонус — попел яшчэ і ўзбагачае мікраэлементамі. Самы просты спосаб выкарыстоўваць попел — гэта вывальваць бульбіны ў ім падчас пасадкі.

 Стымуляцыя росту. Бульба апрацоўваецца за два дні да пасадкі пакупнымі біястымулятарамі.

Абарона ад шкоднікаў. Апрацоўка вырабляецца спецыяльнымі інсектыцыднымі і фунгіцыднымі прэпаратамі паводле прыкладзеных інструкцый.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.