Вы тут

Качанава: Павінны прыйсці дастойныя людзі


Для работы ў новым скліканні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу павінны прыйсці дастойныя людзі, якія разумеюць задачы, якія стаяць перад краінай. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Як расказала спікер верхняй палаты парламента, у час размовы з кіраўніком дзяржавы абмяркоўваліся пытанні фарміравання новага склікання верхняй палаты парламента і задачы, якія яму трэба будзе вырашаць. Размова ішла таксама аб асобных выніках дзейнасці цяперашняга склікання, аб тым, якія яшчэ законапраекты трэба разгледзець, што трэба зрабіць да заканчэння паўнамоцтваў. Як вядома, у адпаведнасці з заканадаўствам з 12 па 21 сакавіка будзе ісці вылучэнне новых членаў Савета Рэспублікі, а 4 красавіка 2024 года павінны адбыцца выбары ў Савет Рэспублікі восьмага склікання.

«Спадзяемся, што будуць вылучаны дастаткова прафесійныя, кампетэнтныя прадстаўнікі, якія будуць з гонарам і годнасцю прадстаўляць кожны рэгіён у палаце тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, якой з’яўляецца Савет Рэспублікі, — сказала Наталля Качанава. — Павінны прыйсці дастойныя людзі, якія ўмеюць працаваць з людзьмі, разумеюць задачы, якія стаяць у цэлым перад краінай. Спадзяемся, што гэты этап у электаральнай кампаніі нашай краіны пройдзе таксама зладжана і арганізавана (як прайшлі нядаўна выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. — Заўвага БелТА)».

Гаворачы аб дзейнасці цяперашняга склікання, Наталля Качанава звярнула ўвагу, што сенатары правялі сур’ёзную работу, рабілі акцэнт на дзейнасці ў рэгіёнах, зносінах з людзьмі на месцах. «За час нашай работы паступіла больш як 30 тыс. зваротаў, мы правялі шмат прамых тэлефонных ліній, прыёмаў па асабістых пытаннях. Больш як 8 тыс. сустрэч у працоўных калектывах, з людзьмі па месцы жыхарства», — пералічыла яна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.