Каля 500 выдатных дам вырашылі адзначыць Міжнародны жаночы дзень «Прыгожым забегам» каля спарткомплексу «Чыжоўка-Арэна».
Такі святочны забег стаў ужо традыцыйным. У сталіцы ён праходзіць восьмы раз. Дзяўчыны ў яркіх вобразах прабеглі дыстанцыю 3 кіламетры. На фінішы кожную чакалі фірменны медаль, гарачая гарбата і салдацкая каша. А пераможца і прызёры атрымалі сертыфікаты і падарункі ад партнёраў мерапрыемства.
Арганізатары «Прыгожага забегу» — Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкам, грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі».
Лізавета ГОЛАД.
фота аўтара.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».