Вы тут

Шарамкоў перамог на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы ў Баку


У сталіцы Азербайджана Баку працягваецца трэці этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2024 года, на якім у нейтральным статусе выступаюць двое беларускіх атлетаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Кубак свету па спартыўнай гімнастыцы з’яўляецца адным з апошніх адборачных турніраў для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы, у ліку суіскальнікаў ліцэнзій і нашы Ягор Шарамкоў з Аленай Цітавец. Сёння на этапе ў Баку былі разыграны медалі ў трох відах праграмы ў мужчын, у фінале ў вольных практыкаваннях прыняў удзел Шарамкоў.

7 сакавіка беларус прабіўся ў васьмёрку наймацнейшых з сёмым вынікам, затое сёння атрымаў перамогу, атрымаўшы за сваё выкананне 14,933 бала. На другую прыступку п’едэстала падняўся японец Казукі Мінамі, тройку лепшых замкнуў Карлас Юло з Філіпін. Гэтая ўзнагарода Кубка свету - 2024 стала для нашых гімнастаў другой, два тыдні таму на этапе ў Германіі Алена Цітавец выйграла срэбра на брусах. Гэтым разам беларуска не здолела прайсці ў фінал у гэтым практыкаванні, а таксама на бервяне. Без топ-8 у апорным скачку напярэдадні застаўся і Шарамкоў.

Па выніках Кубка свету пуцёўкі на Алімпійскія гульні атрымаюць 12 мужчын і 8 жанчын. Каб трапіць у лік уладальнікаў ліцэнзій, спартсмен павінен заняць пазіцыю ў топ – 2 на асобным снарадзе па выніках усяго розыгрышу — у залік пойдуць тры лепшыя паказчыкі з чатырох этапаў. За вынік на кожным з этапаў гімнасты атрымліваюць ачкі: 30 — за першае месца, 25 — за другое, 20 — за трэцяе і гэтак далей аж да шаснаццатага. Пасля трох стартаў Шарамкоў з 50 баламі займае другую пазіцыю ў рэйтынгу ў вольных практыкаваннях.

Першы этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы праходзіў у Каіры ў сярэдзіне мінулага месяца, другі – у канцы лютага ў Котбусе. Чацвёрты і заключны этап адбудзецца з 17 па 20 красавіка ў Дохе.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.