Вы тут

У Магілёўскім БРУ з’явіўся студэнцкі медыяцэнтр


Беларуска-расійскі ўніверсітэт стаў адным з першых маладзёжных унітарных саюзных мас-медыя. Студыя з усім неабходным для стварэння якаснага відэакантэнта з’явілася на трэцім паверсе БРУ, дзе яшчэ нядаўна быў камп’ютарны клас. Цяпер гэта ідэальнае месца, дзе можна запісваць відэаролікі, праводзіць прэзентацыі і нават рабіць нешта накшталт ток-шоу па абмеркаванні маладзёжных праблем. Падобнай студыі няма ні ў адной ВНУ вобласці. 


Адкрыццё новай медыяпляцоўкі адбылося ў прысутнасці кіраўніцтва ВНУ, прадстаўнікоў Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага гарсавета. Анлайн да падзеі далучыўся першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч. Ён адзначыў, той кантэнт, які ўжо даўно ствараюць для сацсетак студэнты ўніверсітэта, патрэбны не толькі для Магілёўскай вобласці, але, улічваючы міжнародны статус ВНУ, і для краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы. 

— Міністэрства вітае стварэнне медацэнтра на базе БРУ, адной з вядучых устаноў нашай краіны і буйнейшай адукацыйнай пляцоўцы Саюзнай дзяржавы, — падкрэсліў ён. — На пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы кіраўнікі нашых краін паставілі перад адпаведнымі дзяржорганамі кіравання канкрэтныя задачы па ўнітарызацыі саюзных медыя. І створаны на базе БРУ медыяцэнтр можа і павінен знайсці месца ў гэтых працэсах. Запуск гэтага праекта ўносіць лепту ва ўмацаванне інфармацыйнай бяспецы нашай краіны. Робіць рэалізацыю маладзёжнай дзяржпалітыкі большы эфектыўнай і рэзультатыўнай. 

БРУ — установа тэхнічная, але тут шмат творчых людзей. Студэнцкія навіны рэгулярна з’яўляюцца ў сацсетках і рэйтынгі іх праглядаў дастаткова высокія. Але калі раней гэтым займаліся творча адароныя юнакі і дзяўчаты ў межах асобных факультэтаў, то зараз іх высілкі аб’яднаныя. 

— Нехта фатаграфуе, нехта здымае, нехта піша — зараз нашы студэнты змогуць аб’яднаць свае намаганні, — кажа першы паррэктар БРУ Юрый Машын. — Мы ўжо прадстаўленыя ва ўсіх сацсетках, у нас 10 тысяч падпісчыкаў. За апошніх два месяцы мінулага года было больш чым 180 тысяч праглядаў нашага кантэнта.

Перад медыяцэнтрам стаяць сур’ёзныя задачы — тут павінен стварацца выключна якасны і праўдзівы матэрыял для веб-рэсурсаў. Рэктар універсітэта Міхаіл Лусцянкоў звярнуў увагу на тое, што ў век інфармацыйных тэхналогій вельмі важна ўмець адрозніваць праўду ад хлусні, мець магчымасць атрымаць адэкватную рэальную інфармацыю. 

— Гэта асабліва важна ва ўмовах той інфармацыйнай вайны, якую амаль адкрыта развязваюць супраць нашай дзяржавы, — падкрэсліў ён. — Наш медыяцэнтр маладзёжны, а таму падача інфармацыі будзе весціся на зразумелай для моладзі мове. Вельмі важна, калі роўны гаворыць з роўным. Акрамя гэтага, мы з’яўляемся мастком інтэграцыі паміж двума дзяржавамі ў вобласці адукацыі і навукі. І шмат мерапрыемстваў праводзім з нашымі расійскімі партнёрамі. Трэба, каб пра іх даведалася як мага большая колькасць людзей. 

Начальнік упраўлення па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёжнай палітыкі Магілёўскага аблвыканкама Алена Дзівакова назвала падзею знакавай у гісторыі універсітэта. Яна пажадала стваральнікам інфармацыі для рэсурсаў ВНУ натхнення і цікавых нагод.

— Тыя навыкі, той патэнцыял, які ёсць, будзе толькі развівацца, — лічыць Алена Дзівакова. Яна таксама спадзяецца, што гэта пляцоўка стане адной са знакавых падчас правядзення абласнога маладзёжнага медыяфорума, які запланаваны на восень.

З прапановай часцей запрашаць да сябе дэпутатаў і іншых сур’ёзных гасцей звярнуўся да студэнтаў старшыня Магілёўскага гарсавета Максім Гурын. 

— Тут павінна быць горача, — выказаўся ён. — Мы ганарымся вашымі дасягненнямі і будзем спрыяць развіццю вашага руху. Калі трэба, мы заўсёды падставім сваё плячо.

Карыснымі навыкамі ў стварэнні відэакантэнта падзяліліся вядучыя папулярнай перадачы тэлеканала Магілёў 4 «Ранёхенька» Мікалай Каманцаў і Кацярына Рубекіна.

— Для стварэння высокакласных відэаролікаў тут ёсць усё, — адзначылі яны падчас правядзення майстар-класа. — Каб інфармацыя была цікавай і аператыўнай, трэба заўсёды знаходзіцца ў стане прадчування нейкай падзеі. Гэта дапамагае быць у тонусе. Усё астатняе — практыка, тое, што застаецца за кадрам. На паверхні толькі вынік.

За круглым сталом папулярныя тэлевядучыя абмеркавалі з рабятамі некаторыя моманты тэлевізійнай прафесіі, падзяліліся карыснымі парадамі і выказалі спадзяванне на плённае супрацоўніцтва.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.