У сістэме аховы здароўя па выніках 2023 года адзначаецца станоўчая дынаміка ў плане вырашэння шэрага праблемных пытанняў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, зроблены сур’ёзны крок наперад у навядзенні парадку, захаванні санітарна-тэхнічных патрабаванняў да функцыянавання ўстаноў аховы здароўя, пераглядзе нарматыўнай базы. «Але пакуль гэта нават не тэндэнцыя, а толькі пачатак руху ў патрэбным напрамку», — сказаў ён.
Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што кіраўніцтву, калегіі міністэрства трэба дабіцца большай сістэмнасці і зладжанасці ў рабоце ўсёй вертыкалі аховы здароўя.
«Патрэбны якасны і рэальна адчувальны ўсімі намі, перш за ўсё насельніцтвам, вынік, а таксама далейшая ўстойлівая дадатная дынаміка развіцця галіны», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.
Ігар Петрышэнка таксама адзначыў, што эфектыўнае функцыянаванне ўнутранай сістэмы пастаяннага маніторынгу і кантролю павінна стаць дзейсным інструментам прафілактычнай работы, выяўлення «вузкіх месцаў» і якаснага планавання.
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, прынцыпова новыя магчымасці для развіцця сістэмы павінна даць поўнамаштабнае ўкараненне электроннай аховы здароўя.
«Галоўнае — хутка, дакладна і скаардынавана арганізаваць далейшую работу. Пры гэтым мяне сёння насцярожваюць сігналы з рэгіёнаў і мястэчак. Як ні дзіўна, але да гэтага часу ў асобных рэгіёнах нават на ўзроўні аблвыканкамаў у поўнай меры не валодаюць гэтымі пытаннямі», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.