Вы тут

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачы па правядзенні Усебеларускага народнага сходу


Рабочы тыдзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачаўся з найважнейшых палітычных тэм. Перад нарадай па пытаннях падрыхтоўкі да правядзення пасяджэння Усебеларускага народнага сходу кіраўнік дзяржавы правёў тэлефонную размову са сваім расійскім калегам. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай на выбарах. Падрабязнасці гэтай размовы ён расказаў на старце нарады, удзел у якой узялі прэм’ер-міністр, кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, страшыня Савета Рэспублікі і начальнік сакратарыята УНС.


Фота БелТА

Галоўны ўрок — нашым народам нельга навязваць чужую волю

Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падзякі Уладзіміра Пуціна ўсім, хто дапамагаў арганізоўваць выбары Прэзідэнта Расійскай Федэрцыі на тэрыторыі Беларусі. «Выбары прайшлі як нідзе арганізавана, як не спрабавалі нас тут хістаць і з захаду, вельмі добрыя вынікі. Пасольства Расіі вельмі добра працавала ў кантакце з нашымі службовымі асобамі, таму я перадаю вам падзяку за работу і арганізацыю выбараў Прэзідэнта Расіі на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы назваў вынік прэзідэнцкіх выбараў у Расіі ашаламляльным: «Цяжка было ўявіць. 87,3 працэнта ад тых, хто прыйшоў, аддалі свае галасы дзеючаму прэзідэнту. Вынікі вельмі сур’ёзныя, але і яўка ж высокая была. Ніколі такой яўкі ў Расіі не было. Таму пры высокай яўцы такія вынікі, у нейкай ступені нават нечаканыя. Гэта мая пазіцыя была, і я яе выказаў». 

Беларускі лідар падкрэсліў, што з любых падзей трэба выносіць пэўныя ўрокі. «Самы галоўны ўрок у тым, што нашым народам нельга навязваць чужую волю. Калі ты будзеш спрабаваць гэта зрабіць — людзі зробяць наадварот, як бы ні было складана. Таму не атрымалася ў вядомых сіл навязаць гэту волю, расіянам у першую чаргу. Яны малайцы, згуртаваліся ў гэты выбарчы і перадвыбарчы перыяд і паказалі, хто ў доме гаспадар», — канстатаваў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што такі вынік выбараў — сур’ёзны сігнал захаду, якія рабіў стаўку на тое, каб расхістаць знутры Расію. Не атрымліваецца на фронце — значыць расхістаць знутры. Таксама не атрымалася, заўважыў ён. «Трэба разумець, што гэта і для нас навука. Мы напярэдадні 2025 года, нашых выбараў. Трэба пільна вывучыць падрыхтоўку гэтых выбараў. Трэба сказаць, што Адміністрацыя Прэзідэнта Расіі бліскуча арганізавала сам працэс, быў спланаваны перадвыбарчы перыяд. Натуральна, прэзідэнту шмат прыйшлося працаваць, вы гэта бачылі, неймаверна шмат. Ён малайчына, ён аб’ехаў усю Расію, пабываў у розных кропках і адказаў на актуальныя пытанні расійскага грамадства. Вельмі добрае было планаванне перадвыбарчага працэсу і сам ход выбарчай кампаніі. Ёсць чаму павучыцца. Усе патрыятычна выступілі і выдалі цудоўны вынік. Таму для нас гэта ўрок», — падсумаваў беларускі лідар. 

Па яго словах, сёння трэба працаваць на тое, каб беларусы былі ўключаны ва ўсе праграмы, якія Прэзідэнт Расіі агучваў у пасланні расійскаму народу. Аляксандр Лукашэнка назваў гэтыя планы вельмі цікавымі. Некаторыя ўжо рэалізуюцца. «Аб’ём гэтых планаў каля 9 трыльёнаў рублёў. І ён (Уладзімір Пуцін — Зв.) сказаў, што з вялікім задавальненнем будзе вітаць работу беларусаў па рэалізацыі гэтых планаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Сярод гэтых планаў, напрыклад, будаўніцтва хуткаснай дарогі ад Масквы праз Мінск да Брэста. «Плануецца вялікая работа. Але нам трэба будзе прайсці і свае выбары ў 2025 годзе», — падсумаваў беларускі лідар.

«Усё зараз сканцэнтравана палітычна на нас»

Вяртаючыся да галоўнай тэмы нарады — правядзення пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, Прэзідэнт заўважыў, што ўпершыню гэтаму органу нададзены канстутыцыйны статус. Ужо пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты УНС, створаны аргкамітэт пад старшынствам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанка. 

«Так, гэта сёмае скліканне, можна сказаць, але яно асаблівае. Яно канстытуцыйнае. Таму вельмі важна і знешне і па змесце правесці яго на самым высокім узроўні. Ведаю, што вы двойчы абмяркоўвалі гэтыя пытанні, выйшлі на канкрэтныя рашэнні і прапануеце сёння іх абмеркаваць на маім узроўні. Вызначыліся па фармаце правядзення Усебеларускага народнага сходу. Дэталі давайце абмяркуем, але яшчэ раз паўтару, што гэта і ўрачыста павінна быць, але і самае галоўнае — змястоўна. Каб было, як выбары ў Расіі, камар носа не падтачыў, каб нас потым не папракалі. Усё зараз сканцэнтравана палітычна на нас. У Расіі бурных падзей не плануецца, вакол — таксама. Засталося ў нас правядзенне Усебеларускага народнага сходу. Стаўкі асобных збеглых нашых і захаду на тым, каб пастарацца як мага больш прынесці дэзарганізацыю і развал падчас пасяджэння і прыняцця рашэнняў. Мы такога падарунка ім зрабіць не павінны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка далажыў, што арганізацыйны камітэт па правядзенні пасяджэння Усебеларускага народнага сходу пачаў сваю работу і разглядае ўвесь спектр пытанняў. «Усе зацікаўленыя накіраваны на тое, каб дакладна і годна правесці гэта значнае для беларускай дзяржаўнасці мерапрыемства. Гэта першае пасяджэнне УНС у новым статусе, і яно будзе адрознівацца і ад усіх папярэдніх, і ад наступных з улікам неабходнасці правядзення шэрагу ў першую чаргу выбарчых працэдур, якія прадугледжаны законам», — сказаў ён. Кіраўнік ўрада адзначыў, што фарміраванне складу УНС праходзіць планава. Таксама Раман Галоўчанка далажыў Прэзідэнту аб бягучай сітуацыі ў падрыхтоўцы і тых падыходах, якія выпрацаваны па асобных момантах, па якіх неабходна прыняць рашэнне. 

У тэму

Усебеларускі народны сход пройдзе 24 — 25 красавіка

У размове з журналістамі Раман Галоўчанка адзначыў, што падрыхтоўка да правядзення пасяджэння УНС ідзе паводле плана, і даклад Прэзідэнту быў таксама планавы. «Вырашылі параіцца з Прэзідэнтам па шэрагу пытанняў, звязаных з правядзеннем пасяджэння УНС. У асноўным, гэта арганізацыйна-пратакольныя моманты, бо Прэзідэнт абсалютна справядліва паставіў задачу зрабіць першае пасяджэнне УНС у канстытуцыйным статусе асабліва ўрачыстым, значным і запамінальным. Намі былі парыхтаваны разнастайныя варыянты афармлення залы, знакаў дэлегатаў УНС і іншыя пытанні, па якіх мы параіліся з Прэзідэнтам. У цэлым усе нашы прапановы прынятыя», — расказаў Раман Галоўчанка. 

Асобна журналісты пацікавіліся парадкам дня пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. Прэм’ер-міністр адзначыў, што праект парадку дня гатовы, але ён можа дапоўнены пэўнымі пытаннямі з тых паўнамоцтваў, якія па законе і па Канстытуцыі мае УНС. 

Ужо вядома дата правядзення пасяджэння Усебеларускага народнага сходу — 24-25 красавіка. «У першы дзень, у асноўным, будуць разглядацца пытанні арганізацыйна-выбарчага характару, таму што пасяджэнне асаблівае. Трэба будзе рэалізаваць шэраг працэдур, які прама прадугледжаны законам. Трэба будзе выбраць рабочыя органы Усебеларускага народнага сходу: старшыню, намесніка старшыні УНС, Прэзідыум УНС. Таксама трэба будзе прыняць часовы рэгламент работы УНС і шэраг іншых працэдур. Першы дзень будзе прысвечаны важным пытанням, неабходным для далейшага функцыянавання гэтага органа. А ў другі дзень будуць разглядацца пытанні, якія ўключаны ў парадак дня», — адзначыў Раман Галоўчанка. 

Усе працэдуры па выбранні дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу будуць праведзены з 1 па 10 красавіка. Такім чынам, па словах прэм’ер-міністра з 10 па 15 красавіка будуць вядомыя прозвішчы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. «Гэта будзе першае пасяджэнне УНС у канстутуцыйным статусе. Думаю, мы правядзём яго на добрым узроўні, які запомніцца і дэлегатам, і тым, хто будзе назіраць за яго правядзеннем», — падсумаваў прэм’ер-міністр. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.