Вы тут

Што можна ўбачыць у Музеі касмадрома «Байканур»


Музею касмадрома «Байканур» у наступным годзе спаўняецца 60 гадоў. Афіцыйна першы запіс у гістарычным фармуляры касмадрома аб стварэнні музея датаваны 15 студзеня 1965 года. 


Адным з першых музейных прадметаў стала дакладная копія першага штучнага спадарожніка зямлі, якая выкарыстоўвалася падчас эксперымента. Сёння ў музеі размяшчаецца больш за 10000 экспанатаў. Наведвальнікі музея могуць на свае вочы ўбачыць прадметы касмічнага побыту: харчаванне, адзенне, сродкі асабістай гігіены, пітную ўстаноўку, скафандры і многае іншае. 

У экспазіцыі прадстаўлены і падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

У музейны комплекс таксама ўваходзяць выстава ракетна-касмічнай, бронятанкавай і аўтамабільнай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася ў розныя гады, у тым ліку і поўнапамерны макет планёра «Буран», які прызначаўся для частотных выпрабаванняў трываласці. 

Асаблівае значэнне маюць два мемарыяльныя домікі. Адзін з іх — той, у якім Першы касманаўт Зямлі Юры Гагарын правёў ноч перад палётам з 11 на 12 красавіка 1961 года. Другі — той, у якім з 1955 па 1965 год жыў і працаваў галоўны канструктар акадэмік Сяргей Каралёў. Стала добрай традыцыяй экіпажаў касмічных караблёў наведваць музей і мемарыяльны домік С.П. Каралева і Ю.А. Гагарына за некалькі дзён да старту. 

Так, 15 сакавіка 2024 года ў кнізе Ганаровых наведвальнікаў пакінула свой аўтограф, разам з іншымі членамі экіпажа транспартнага пілатуемага касмічнага карабля «Саюз МС-25», і наша Марына Васілеўская. 

У час наведвання музея 19 сакавіка прадстаўнікамі СМІ Беларусі наш карэспандэнт падарыў дырэктару музея Айгерым Зайцавай нумар газеты «Звязда» з фатаграфіяй зорнага экіпажа на першай паласе.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Байканур

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.