Вы тут

Чым жыве касмічны горад Байканур


Горад Байканур — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Казахстан, якая функцыянуе ва ўмовах арэнды. Гэта сацыяльна-культурны і адміністрацыйны цэнтр комплексу «Байканур», існуючая інфраструктура якога забяспечвае выкананне пастаўленых Расійскай Федэрацыяй задач па развіцці касмічнай галіны.


Урад Расійскай Федэрацыі прыняў на сябе абавязацельствы аб падтрыманні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай, тэхналагічнай і навукова-даследчай базы комплексу «Байканур», якая забяспечвае інфраструктуры, сацыяльна-бытавой сферы і інфраструктуры горада. Тэрмін арэнды ўстаноўлены да 2050 года. Афіцыйнай датай нараджэння горада і палігона лічыцца 2 чэрвеня 1955 года. Гэтым днём Генеральным штабам Савецкай Арміі была зацверджана арганізацыйна-штатная структура палігона, прызначанага для правядзення выпрабаванняў ракетна-касмічнай тэхнікі. 

На сённяшні дзень у горадзе Байканур зарэгістравана больш за 76, 5 тыс. чалавек. Гэта грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і іншых дзяржаў. Байканур — унікальны горад, у якім пра космас нагадвае ўсё, пачынаючы з назваў вуліц, устаноў, магазінаў, кафэ і заканчваючы помнікамі, прысвечанымі тым, хто стаяў ля вытокаў касмічнай галіны Савецкага Саюза. 

На гарадскіх вуліцах не ўбачыш банэраў з рэкламай прадуктаў харчавання ці паслуг. На банэрах — навукоўцы, выпрабавальнікі, дзяржаўныя дзеячы, якія ўнеслі свой уклад у асваенне космасу, а таксама і тыя, хто сёння дасягнуў вышынь у культуры, адукацыі, спорце, прадстаўляючы свой «касмічны» горад. Пройдземся з нашым карэспандэнтам па вуліцах і плошчах горада Байканур. 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.