Вы тут

Памяць у вершах


Магілёўская абласная бібліятэка імя У. Леніна, якая традыцыйна ладзіць гэтыя сустрэчы разам з Магілёўскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, запрасіла да сябе ў госці творчую інтэлігенцыю, моладзь, прыхільнікаў паэзіі Аляксея Пысіна і паэтаў-франтавікоў Магілёўшчыны. 


Прасякнуцца творчасцю землякоў, якія ваявалі не толькі зброяй, але і словам, дапамагала выстава з выданнямі іх твораў, асабістымі рэчамі паэта, журналіста і празаіка Аляксея Пысіна. У іх вершах, публіцыстыцы, прозе захоўваецца памяць пра ваеннае мінулае краіны. Гэтыя радкі пісаліся пад выбухі, гул кананады, пад смяротным знішчальным усё жывое агнём. І яны асабліва моцныя па ўздзеянні – да мурашак па скуры. Болей гадзіны гучалі ўспаміны, вершы, урыўкі з празаічных твораў. Тэкст узмацняў відэарад з фотаздымкамі аўтараў з іх ваеннага мінулага, творамі вядомых беларускіх мастакоў на ваенную тэматыку — Міхаіла Савіцкага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Паўла Масленікава. Навучэнцы Магілёўскага сацыяльна-гуманітарнага каледжа, які плённа супрацоўнічае з абласной бібліятэкай, трапна перадалі эмоцыі жывога слова ў тэатралізаваных інсцэніроўках. Як заўсёды пранікнёнай і да слёз шчымлівай была ігра навучэнцаў Магілёўскага каледжа мастацтваў, якія выступілі з тэатралізаванай пастаноўкай паводле паэм Алеся Казекі «Медуніца» і «Марыйка». Гэты маладзёжны патрыятычны праект пад назвай «Песні роднай зямлі» уключаны ў спіс мерапрыемстваў святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тыя, хто яго бачыў, кажуць, што ён вельмі эмацыйна і праўдзіва перадае праўду пра вайну.

— Можна смела лічыць, што навучэнцы, якія ў ім задзейнічаныя, тыя самыя носьбіты, што будуць несці гэтую памяць у масы, — лічыць аўтар паэм, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека. — Іх прысутнасць у праекце ўжо зрабіла іх іншымі. Сённяшнія маладыя крыху адрозніваецца ад нас, каб яны адгукнуліся, вельмі важна знайсці патрэбныя стрункі. Каб маладыя людзі прынялі гэты боль, адчулі, як усё было і панеслі далей — сваім нашчадкам. Гэта будзе добрая памяць. І ніхто яе тады ўжо не выб’е. 

Наогул, на «Пысінскіх чытаннях» можна было пераканацца, наколькі моцным і праўдзівым можа быць слова. І адказнасць у гэтым сэнсе сучасных пісьменнікаў найвялікшая. Паэты і пісьменнікі франтавікі — наш залаты фонд. Іх шмат, ахапіць усіх адразу было немагчыма, таму ўспомнілі толькі каля дзесятка найбольш выбітных з іх — Аркадзя Куляшова, Алеся Адамовіча, Аляксея Русецкага, Уладзіміра Савіцкага ... Місія праекта — у рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў перадаць не толькі статыстыку лічбаваю, але і жывую эмоцыю, выказаную таленавітымі людзьмі ў слове. 

«Пысінскія чытанні» вельмі важны і сімвалічны праект для Магілёўскай абласной бібліятэцы. Ён пачынаўся ў год святкавання 75-годдзя бібліятэкі і з тых часоў у спісе галоўных яе падзей. 

— Мы доўга шукалі, чыё б імя было так значна для ўсёй Магілёўшчыны і прыпыніліся менавіта на Аляксею Пысіне, — кажа дырэктар абласной бібліятэкі Ілона Сарокіна. — З большага гэта дзякуючы нашаму паважанаму пісьменніку Віктару Арцем’еву, які працаваў і ў бібліятэцы доўгі час, і асабіста ведаў Аляксея Васільевіча Пысіна. Мы маем стасункі і з роднымі Пысіна, у нас ёсць вялікі матэрыял, які прысвечаны яго творчасці. Вельмі шмат чаго нам расказала жонка паэта, якая ўжо пайшла з жыцця. Зараз мы падтрымліваем сувязі з яго дачкой, якая перадала бібліятэцы шмат асабістых рэчаў. 

Да атрымання звання «Народны паэт» Аляксей Пысін не дажыў усяго некалькі дзён, памёр ад сардэчнага прыступу. Але яго паэзія даўно стала народнай, яна асаблівая, вельмі пранізлівая. Як журналіст ён пісаў вельмі вострыя артыкулы, працаваў у раённых і абласных выданнях, быў рэдактарам Чэрыкаўскай раёнкі. Яго творы друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах. Журналісцкая творчасць паэта добрая школа для сучасных журналістаў, пісьменнікаў, паэтаў. Шмат яго вершаў прысвечана любай Магілёўшчыне. Ёсць верш «Першы тралейбус», які быў напісаны, калі ў горадзе быў запушчаны тралейбусны рух, яшчэ адзін прысвечаны пачатку працы шоўкавай фабрыкі, бібліятэкі. У 1967 годзе, калі абласная бібліятэка пераехала ў новы будынак, Аляксей Васільевіч напісаў артыкул, які быў надрукаваны ў газеце «Літаратура і Мастацтва». 

Ілона Сарокіна лічыць, што на прыкладах жыцця такіх людзей, як Аляксей Пысін і трэба выхоўваць сённяшняе пакаленне. Гэта тыя людзі, дзякуючы якім горад квітнее, становіцца больш вядомым і прыцягальным. 

Вучоны сакратар бібліятэкі Юлія Касцюк, калі пазнаёмілася з унукам Аляксея Пысіна Дзянісам паклапацілася, каб сувязі бібліятэкі з гэтай сям’ёй сталі яшчэ больш трывалыя і цесныя. 

— У Пысіна ёсць кніга — «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» , яна пра яго унукаў, — усміхаецца суразмоўніца. — На жаль, ніхто з іх не працягнуў прафесію дзеда, не стаў пісьменнікам.

У музейным пакоі бібліятэкі Аляксею Пысіну прысвечаны цэлы куточак — з яго шафай, кніжкамі, падарункамі, дакументамі. Калі выйшла кніга Пысіна «Есць на свеце мой алень» пісьменніку падарылі прыгожы сувенір з дрэва ў вобразе аленя. Цяпер ён у музейным пакоі. А яшчэ шмат кніг, якімі аўтар карыстаўся пры рабоце, зборнікаў па фальклору, з прымаўкамі і прыказкамі, розныя слоўнікі. Аднойчы паэт пажадаў мець у сябе кашулю з вышыванкай. На жаль, не дачакаўся, яе не паспелі вышыць. Цяпер яна таксама ў музейнай экспазіцыі. Тут жа нататнік Аляксея Пысіна з запісамі, візітоўкі перыяду 50-60-х гадоў. Родныя перадалі ўзнагароды пісьменніка, у тым ліку медаль «За адвагу», ордэн «Дружбы народа». З імі побач яго працоўная кніжка, пасведчанне аб нараджэнні, ваенны білет — вельмі багаты архіў. А вось і тая самая газета, ў якой выйшаў артыкул прысвечаны адкрыццю бібліятэкі «Свята кнігі, свята чытачоў». Аляксей Пысін прысутнічаў на адкрыцці і вельмі быў рады, што у магіляўчан з’явіўся такі вялікі, сапраўдны храм кнігі.

Пра творчасць Пысіна і іншых пісьменнікаў франтавікоў можна прачытаць на сайце бібліятэкі. Бібліятэка распрацавала па знакамітых людзях Магілёўшчына паказальнік, дзе сабраная ўся цікавая і карысная інфармацыя. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.