Вы тут

«Саюз МС-25» з касманаўтам з Беларусі паспяхова прыстыкаваўся да МКС


Транспартны пілатуемы карабель «Саюз МС-25» з беларускім касманаўтам Марынай Васілеўскай паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі, перадае БелТА з Цэнтра кіравання палётамі «Раскосмасу».


Фота БелТА

«Ёсць дакрананне», — каментатар ЦКП, пацвердзіўшы тым самым, што стыкоўка мінула штатна ў аўтаматычным рэжыме. Працэс прычальвання да МКС у ЦКП кантраляваў кіраўнік «Раскосмасу» Юрый Барысаў.

На борце «Саюза МС-25» знаходзіцца экіпаж у складзе камандзіра карабля касманаўта «Раскосмасу» Алега Навіцкага, беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан.

Стыкоўка зроблена ў 18.03 па мінскім часе. З-за прыпынку старту ракеты-носьбіта і яго пераносу на 23 сакавіка, які адбыўся 21 сакавіка, экіпаж вымушаны быў чакаць стыкоўкі больш за двое сутак: правесці стыкоўку па запланаванай першапачаткова звыш кароткай двухвітковай схеме больш не дазвалялі балістычныя ўмовы. За час ад старту да стыкоўкі «Саюз МС-25» здзейсніў 34 віткі вакол Зямлі.

Стыкоўка праведзена з вузлавым модулем «Прычал» расійскага сегмента МКС. Перш чым экіпаж адкрые люкі і пяройдзе на МКС, будзе выраўнаваны ціск паветра на МКС і караблі «Саюз МС-25», экіпаж праверыць герметычнасць стыкоўкі, правядзе шэраг іншых неабходных дзеянняў. Як правіла, на гэта ідзе каля дзвюх гадзін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.