Вы тут

Ветэраны Мінскай вобласці пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці


Чарговую экскурсію па Палацы Незалежнасці правялі для ветэранаў сталічнага рэгіёна. На ёй прысутнічалі актывісты ветэранскага руху Пухавіцкай раённай арганізацыі ветэранаў і ветэраны з гарадскога пасёлка Свіслач, самаму старэйшаму з якіх 86 гадоў.


Пухавіцкая раённая арганізацыя налічвае 29 пярвічных арганізацый ветэранаў, якія аб’ядноўваюць 14500 ветэранаў, у тым ліку 15 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Каля трох гадзін госці вывучалі інтэр’ер і залы Палаца Незалежнасці, а таксама даведваліся аб падрабязнасцях ключавых падзей, якія тут праводзяцца: найважнейшыя міжнародныя сустрэчы, нарады, цырымоніі ўзнагароджання. Ім таксама расказалі аб работах беларускіх дызайнераў, будаўнікоў, скульптараў і мастакоў, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні і афармленні рабочай рэзідэнцыі на ўсіх этапах.

Сярод экскурсантаў прысутнічалі старшыня ветэранскай арганізацыі адукацыі і навукі Пухавіцкага раёна Ала Васільеўна Ралькевіч, якая працавала дырэктарам Пухавіцкай гімназіі, была членам Савета Рэспублікі другога і трэцяга скліканняў, узнагароджана ордэнам Пашаны і знакам «Выдатнік адукацыі», а таксама першы намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Дзмітрый Анатольевіч Банчук, ветэран Узброеных Сіл, палкоўнік запасу.

Экскурсія пачалася ў самай вялікай зале для ўрачыстых цырымоній ўмяшчальнасцю каля тысячы чалавек. Гасцям распавялі, што найважнейшыя палітычныя падзеі ў нашай краіне праходзяць менавіта тут. Напрыклад, у асаблівых выпадках, Прэзідэнт тут уручае дзяржаўныя ўзнагароды. Дарэчы, кожная з з залаў Палаца Незалежнасці, зыходзячы з яе канкрэтнага прызначэння, мае сваю асаблівую атмасферу.

Госці знаходзіліся пад вялікім уражаннем ад велічнасці ўбачанага:

— Эмоцыі неверагодныя. Ідучы ў Палац, дарэчы, самі сабой успамінаюцца радкі са знакамітых твораў беларускіх паэтаў. Пачуццё патрыятызму, міралюбнасці і шчасця перапаўняюць маё сэрца. Да слёз ганарымся нашым Прэзідэнтам і квітнеючай Беларуссю, — падзялілася Людміла Бельская.

Гасцей вельмі ўразіў будынак Палаца Незалежнасці і ўладкаванне яго залаў і кабінетаў. Яны ўсміхаліся, фатаграфавалі і абменьваліся думкамі паміж сабой. 

— Я шмат чаго за жыццё бачыў, таму што працаваў у сферы энергетыкі больш за 50 гадоў, часта бываў у камандзіроўках па Савецкім Саюзе, але такой прыгажосці — ніколі, — падзяліўся сваімі ўражаннямі Рышард Календа. — Пабываць у Палацы было маёй марай, якая здзейснілася. Такая магчымасць даецца не кожнаму. Распавяду сваім родным і сябрам па прыездзе дадому, што пабачыў тут.

Ганна Канаш выступіла галоўным ініцыятарам па арганізацыі экскурсіі і праявіла немалую настойлівасць, каб група ветэранаў змагла трапіць у Палац Незалежнасці, бо чарга з жадаючых вельмі вялікая.

— Як раней казалі: «Убачыць Парыж і памерці». А я цяпер буду казаць, што паглядзела Палац Незалежнасці і ўжо можна памерці, — расказала яна. — Але мы хочам, вядома, жыць. Нам падоўжылі жыццё на некаторы час. Ад такога ўражання мы пра ўсе хваробы забыліся. Мы глядзім, раскрыўшы раты. Вельмі задаволеныя, што трапілі сюды. Гэта, вядома, казка. І нават лепш.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.