Вы тут

У БДУМК прайшоў дзень адчыненых дзвярэй


Кожны старшакласнік аднойчы задумваецца пра тое, куды паступаць пасля школы. Разнастайнасць універсітэтаў і каледжаў у нашай краіне, вядома, ускладняе дадзенае пытанне. І каб дапамагчы абітурыентам адшукаць сваё, у сценах навучальных устаноў нярэдка праводзяць прафесійна-арыентацыйныя мерапрыемствы.


Упершыню ў Беларусі 23 сакавіка адбыўся адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Такое мерапрыемства сёлета правялі ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Я выбіраю прафесію». Адметнасць яе ў тым, што на сустрэчу з патэнцыяльнымі студэнтамі былі запрошаны прадстаўнікі шэрагу арганізацый — заказчыкаў кадраў.

Напярэдадні ўсе ВНУ і каледжы нашай краіны запрашалі да сябе ў госці абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў таксама не застаўся ўбаку. Штогод у гэтую навучальную ўстанову паступаюць некалькі соцень чалавек. І на адзіным дні адчыненых дзвярэй прэтэндэнтаў на званне студэнта дадзенага ўніверсітэта было нямала, як і пытанняў. Фармат мерапрыемства дазваляў старшакласнікам і іх бацькам наўпрост спытаць у прадстаўнікоў універсітэта пра ўсё, што цікавіць. Пыталіся пераважна пра тое, як адбываецца навучанне ў студэнтаў аддзялення завочнай формы, якая колькасць месцаў на тую ці іншую спецыяльнасць, якія прадметы неабходна здаваць на цэнтралізаваным тэсціраванні.

У склад комплексу БДУКМ уваходзіць усяго чатыры факультэты, але, нягледзячы на гэта, навучальная ўстанова можа пахваліцца багаццем спецыяльнасцяў. Самая папулярная з іх — «Сацыяльна-культурны менеджмент і камунікацыі». Тут рыхтуюць будучых спецыялістаў па кіраванні і камунікацыях, якія змогуць пасля працаваць у галіне кіравання арт-аб’ектамі, у цэнтрах вольнага часу і культурнай спадчыны.

Універсітэт размяшчаецца ў чатырох карпусах. Усе заняткі праходзяць у аўдыторыях, аснашчаных інтэрактыўнай і мультымедыйнай тэхнікай, сучасным вучэбна-лабараторным абсталяваннем. Тут ёсць таксама лінгафонныя кабінеты — спецыяльныя памяшканні, у якіх усталёўваецца праекцыйнае і гукатэхнічнае абсталяванне.

— Для практычных заняткаў у студэнтаў творчых спецыяльнасцяў тут створаны ўсе неабходныя ўмовы. У вучэбнай праграме задзейнічаны індывідуальныя і аркестравыя класы, абсталяваныя музычнымі інструментамі, а яшчэ ёсць спецыялізаваныя харэаграфічныя і тэатральныя пляцоўкі, — адзначыла начальнік аддзела па прафарыентацыйнай рабоце і рэкламе БДУКМ Аліна Стэльмакова.

Пражыванне студэнтаў сканцэнтравана ў трох студэнцкіх інтэрнатах, два з якіх знаходзяцца непасрэдна на тэрыторыі ўніверсітэта, што вельмі зручна. Засяляюць студэнтаў у блокі з двухмеснымі нумарамі. Адметна тое, што адміністрацыя БДУКМ гарантуе забеспячэнне жыллём усіх іншагародніх студэнтаў першага курса. Акрамя таго, навучальная ўстанова мае свой спартыўна-культурны цэнтр з дзвюма трэнажорнымі і спартыўнымі заламі.

На дні адчыненых дзвярэй немалую частку часу прысвяцілі тэме падрыхтоўкі спецыялістаў па мэтавым накіраванні. Заказчыкі кадраў распавялі падрабязней аб пасадах і перавагах, якія чакаюць выпускнікоў. Прадстаўнікі арганізацый запэўнілі школьнікаў, што адпрацоўка будзе праходзіць у межах Мінска з добрымі ўмовамі. Па іх словах, пяць гадоў, а столькі сёння доўжыцца адпрацоўка мэтавіка, будуць насычаны разнастайнай і цікавай працай.

Завяршылася мерапрыемства паказам пастаноўкі «Хай будзе святло!», якую для гасцей універсітэта падрыхтавалі студэнты кафедры тэатральнай творчасці. Вершы Барыса Пастарнака, танцавальныя і музычныя нумары, гульня са святлатэхнікай — усім гэтым можна было цешыцца на працягу гадзіны і прасякацца любоўю да тэатра…

Яўгеній КСЯНДЗОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.