Вы тут

Захаваецца сацыяльная накіраванасць у сферы будаўніцтва жылля


Пра гэта на адкрыцці Міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выставы BUDEXPO-2024 паведаміў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец.


У прыватнасці, ён заявіў, што ў мінулым годзе было пабудавана 4,3 мільёна квадратных метраў жылля, а сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4,4 мільёна «квадратаў». Падрыхтаваны праграмы па будаўніцтве жылля, і яны выконваюцца. Дарэчы, плануецца больш будаваць арэнднага жылля. Міністэрства разлічвае, што цэнтралізавана будзе ўзводзіцца выключна энергаэфектыўнае жыллё, а таксама будзе падтрымана больш масавае будаўніцтва электрадамоў.

На працягу ўжо 26 гадоў гэты праект выставы з’яўляецца вядучай і асноўнай пляцоўкай для камунікацыі спецыялістаў галіны. BUDEXPO аб’ядноўвае вытворцаў будаўнічых і аздобных матэрыялаў, пастаўшчыкоў і спажыўцоў, вядучыя архітэктурныя і дызайн-бюро, будаўніча-мантажныя і дэвелаперскія кампаніі, навуковыя і праектныя арганізацыі, дзяржаўныя прадпрыемствы, профільныя навучальныя ўстановы.

Алег Швец асобна адзначыў, што выстава сёлета знакавая, таму што амаль у два разы павялічылася колькасць кампаній-удзельніц. Калі летась на мерапрыемстве ўдзельнічала каля 40 кампаній, то цяпер — ужо больш за 70 арганізацый. Максімальнае прадстаўніцтва адзначаецца ад Расіі, у прыватнасці, шырока прадстаўлена Варонежская вобласць. Менавіта на тэрыторыі гэтага рэгіёна нашымі будаўнікамі рэалізаваны праекты федэральнага маштабу.

Старшыня Саюза будаўнікоў Беларусі Анатоль Нічкасаў распавёў, што аналагічнае мерапрыемства ў 2025 годзе плануецца арганізаваць ужо ў новым будынку для правядзення выстаў міжнароднага ўзроўню: «Мы заключылі з „БелЭкспа“ пагадненне аб сумеснай дзейнасці. Будзем прыкладаць усе намаганні, каб выстава праводзілася і развівалася. Колькасць ахвотных прадэманстраваць тут сваю прадукцыю не змяншаецца. Прыемна, што сёння прадстаўлены інавацыйныя і традыцыйныя матэрыялы, прысутнічаюць флагманы прамысловай будіндустрыі, свае праекты паказалі архітэктары».

На працягу трох дзён (27–29 сакавіка) вядучыя айчынныя і замежныя кампаніі будуць дэманстраваць перадавыя матэрыялы, тэхналогіі і паслугі, будаўнічую тэхніку і абсталяванне, уласныя распрацоўкі і тэхнічныя рашэнні, якія ахопліваюць усе этапы ўзвядзення будынкаў і аздаблення памяшканняў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Кацярыны УРБАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.