Вы тут

«Белтопгаз» праводзіць акцыю па добраўпарадкаванні помнікаў і мемарыялаў ВАВ


У арганізацыях вытворчага аб’яднання «Белтопгаз» стартавала акцыя па добраўпарадкаванні помнікаў і мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.


Акцыя прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб вайне, прыцягненне моладзі да вывучэння гісторыі подзвігаў савецкіх воінаў. Плануецца, што ва ўсіх рэгіёнах краіны будуць праведзены мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, абеліскаў, помнікаў, месцаў баявой славы.

«Першымі ў акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі маладзёжнага актыву УП «Віцебскаблгаз», якія выканалі работы па ўладкаванні мемарыяльнага комплексу "Шунеўка" ў Докшыцкім раёне. Ён знаходзіцца на месцы аднайменнай вёскі, спаленай падчас вайны разам з мясцовымі жыхарамі. Гісторыю Шунеўкі часта параўноўваюць з падзеямі ў Хатыні. Мемарыял, устаноўлены тут, захоўвае памяць аб 97 спаленых вёсках і забітых мірных жыхарах Докшыцкага раёна», — распавялі ў прэс-службе.

Моладзь «Віцебскаблгазу» заклікала ўсіх ахвочых далучыцца да акцыі і ўнесці свой уклад ва ўладкаванне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. «Гэта даніна глыбокай павагі і самай шчырай падзякі ўсім, хто загінуў на палях бітваў, адстойваючы свабоду і незалежнасць нашай краіны, а таксама ўсім нявінным ахвярам», — адзначылі ўдзельнікі акцыі.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.