Вы тут

Валерый Міцкевіч расказаў якімі павінны быць дэлегаты УНС


Начальнік сакратарыята Усебеларускага народнага сходу Валерый Міцкевіч расказаў БелТА, якімі павінны быць дэлегаты УНС.


«Гэта павінны быць людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Гэта павінны быць людзі, якія бачылі жыццё, таму што тыя рашэнні, якія будуць прымацца, — вельмі сур’ёзныя, і да іх прыняцця трэба падыходзіць вельмі ўзважана. І часта кожнаму дэлегату неабходна будзе звяртацца да свайго» вопыту і сваёй жыццёвай пазіцыі«, — сказаў Валерый Міцкевіч.

УНС фарміруецца з прадстаўнікоў трох галін улады: заканадаўчай, судовай і выканаўчай, дадаў начальнік упраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Ігар Галубіцкі. «Плюс дэлегаты ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці. Такі прадстаўнічы склад», — падкрэсліў ён.

«Мясцовыя саветы дэпутатаў — гэта людзі, якія ўжо атрымалі падтрымку насельніцтва. У дэлегаты УНС будуць выбраны самыя дастойныя з тых, хто трапіў у мясцовыя саветы, — адзначыў Ігар Галубіцкі. — Калі гаварыць аб грамадзянскай супольнасці, то гэта найбольш шматлікія грамадскія аб’яднанні, колькасцю больш за 100 тыс. З шэрагаў такіх грамадскіх аб’яднанняў будуць вылучацца кандыдаты, прадстаўнікі ў УНС. Будуць разглядацца іх біяграфіі, іх справы, будуць меркаваць па тым, наколькі яны паспяховыя людзі, каб прадстаўляць інтарэсы такіх маштабных, буйных арганізацый на гэтым высокім узроўні. Гэта вышэйшы прадстаўнічы орган. Адназначна там будуць дастойныя людзі, таму што сама працэдура выбрання ў гэты орган — працэдура выбрання лепшых з лепшых».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.