Вы тут

Пашырыўся склад удзельнікаў холдынгу ММЗ


Холдынг «Мінскі маторны завод» прыняў у свой склад яшчэ адно прадпрыемства — ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў», які з’яўляецца вытворцам турбакампрэсараў, кампрэсараў, алейных і вадзяных помпаў, фільтраў і карпусоў алейных і іншай прадукцыі, паведамілі ў прэс-службе холдынгу.


«На гэты момант БЗА можа ганарыцца 145-гадовай гісторыяй станаўлення і развіцця, вялікай камандай прафесіяналаў, якія любяць і ведаюць сваю справу, а таксама шырокім асартыментам якаснай прадукцыі, якая карыстаецца попытам не толькі ў Беларусі, але і за мяжой», — адзначылі ў прэс-службе. — Далучэнне Барысаўскага завода агрэгатаў да холдынгу ММЗ будзе садзейнічаць паляпшэнню вытворчых працэсаў і станоўча паўплывае на беларускую прамысловасць у цэлым".

Мінскі маторны завод — вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці-і васьміцыліндровы рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.