Вы тут

Следства просіць зверыць нумары купюр


Следчы камітэт просіць грамадзян дапамагчы ў знаходжанні падробленых купюр наміналам 20 рублёў з серыйным нумарам СК 8387976 узору 2009 года, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.


Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да двух мужчын, якія падазраюцца ў вырабе і збыце падробленых беларускіх рублёў. Падставай паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама. Падазраваныя затрыманы. Падчас папярэдняга расследавання следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі частка падробленых грашовых знакаў канфіскавана. Следства мяркуе, што ў грамадзянскім абароце могуць яшчэ знаходзіцца падробленыя купюры наміналам 20 рублёў узору 2009 года з серыйным нумарам СК 8387976. У сувязі з гэтым следства звяртаецца да грамадзян з просьбай зверыць нумары грашовых знакаў, якія знаходзяцца ў карыстанні. У выпадку супадзення серыйнага нумара неабходна звярнуцца па тэлефонах: 8 (017) 252 02 02, 8 (017) 256 14 34.

Падазраваныя 1991 і 1989 гадоў нараджэння са студзеня па люты вырабілі з мэтай збыту каля 200 адзінак такіх грашовых знакаў. Падробленыя купюры збываліся ў арганізацыях гандлю, маршрутных таксі, кіёсках КУП «Мінсктранс» і іншых арганізацыях з мэтай размену, шляхам набыцця недарагіх тавараў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.