Вы тут

Ва Украіну — па новых правілах?


Нядаўна прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны заявіў, што ў хуткім часе іншаземцы змогуць трапіць на тэрыторыю суседняй дзяржавы толькі пасля працэдуры зняцця адбіткаў пальцаў.


Дакументы, неабходныя для ўводу біяметрычнага кантролю на мяжы, адпаведнымі ведамствамі ўжо распрацаваны.
Перш чым трапіць на тэрыторыю Украіны, трэба будзе не толькі здаць адбіткі пальцаў, а і паказаць фотаздымак у лічбавым фармаце. Праўда, дакладная дата ўступлення ў сілу новых правілаў перасячэння ўкраінскай мяжы пакуль невядомая. Але, паколькі гэтыя змяненні тычацца і многіх беларусаў, якія ездзяць у суседнюю краіну да сваякоў, на адпачынак ці шопінг, такая навіна стала адной з самых папулярных і абмяркоўваемых у апошнія дні.

«Звязда» вырашыла пацікавіцца, ці рыхтуюцца нашы пагранічнікі да падобных новаўвядзенняў на мяжы з Украінай. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон БЫЧКОЎСКІ, іхняе ведамства па афіцыйных каналах не атрымлівала ад украінскага боку інфармацыі аб увядзенні біяметрычнага кантролю замежных грамадзян пры перасячэнні мяжы Украіны. «З беларускага боку міжнародныя пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы функцыянуюць у ранейшым рэжыме, — адзначыў Антон Бычкоўскі. — На гэтым напрамку дзейнічаюць папярэдне ўстаноўленыя парадак і правілы перасячэння дзяржаўнай мяжы».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.