Вы тут

Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда


Эфектыўнасць работы пасля аб'яднання агульных і эканамічных судоў стала адной з тэм размовы. Да таго ж кіраўнік дзяржавы і Валянцін Сукала, старшыня Вярхоўнага суда, абмеркавалі пытанні аптымізацыі і ўдасканалення правапрымяняльнай практыкі ў некаторых сферах.


Прэзідэнт папрасіў Валянціна Сукалу падзяліцца сваім меркаваннем наконт сучасных тэндэнцый у эканоміцы, зыходзячы з аналізу судовых спраў: «Ваш пункт гледжання і вашы ацэнкі па дзейнасці вашых калег — тых, хто прыносіць у суды справы, асабліва крымінальныя. Мабыць, у эканоміцы нейкія (у вас гэта відаць, як у люстэрку, па гаспадарчай частцы) небяспечныя тэндэнцыі вызначаюцца або адбываюцца, зыходзячы з спраў, якія паступаюць».

Аб'яднаная судовая сістэма агульных і эканамічных судоў працуе ў Беларусі на працягу трох гадоў. За гэты час былі вырашаны ўсе асноўныя пытанні: прайшла адаптацыя судаводства да новых умоў. Па словах Валянціна Сукалы, зараз судовая сістэма ўстойлівая і рацыянальная. Правасуддзе стала аператыўней рэагаваць па справах як у эканамічных, так і ў агульных судах. Плануецца скараціць колькасць адкладання, прыпынення і перапынкаў у працэсе разгляду судовых спрэчак. За кошт гэтага і комплексу іншых мер правасуддзе будзе больш аператыўна аднаўляць парушаныя правы грамадзян.

Падчас размовы таксама абмеркавалі змены ў Вярхоўным і абласных судах. Аптымізацыя закране толькі апараты вышэйстаячых судоў, пры гэтым будзе захаваны судовы корпус і якасць правасуддзя. Калі нарматыўная база для правядзення аптымізацыі будзе зацверджана ў найбліжэйшы час, то працаваць у новых умовах суды пачнуць з 1 жніўня.

Таксама на сустрэчы паднялі пытанні павышэння эфектыўнасці інстытута банкруцтва. Акрамя таго, Прэзідэнту далажылі, што новы будынак Вярхоўнага суда плануюць завяршыць ў лістападзе 2018 года.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Як справы ў судах?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.