Супрацоўнікі аддзела правапарадку і прафілактыкі Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 44-гадовую мінчанку, якая падазраецца ў здзяйсненні хуліганства.
— Жанчына з хуліганскіх намераў пашкодзіла заколкай для валасоў дзевяць уваходных дзвярэй суседзяў. Свой учынак яна растлумачыла непрыязнымі адносінамі да людзей, якія пражывалі побач. Раней яна ўжо неаднаразова прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж, махлярства і нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, — расказала афіцыйны прадстаўнік Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля ГАНУСЕВІЧ. — Заведзена крымінальная справа за хуліганства, жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».