Вы тут

Шукайце "Алесю"!


"Дарагая рэдакцыя! Дапамажыце адшукаць пяты нумар вашага часопіса за гэты год. Мой падпісны нумар недзе згубіўся. Атрымліваю "Алесю" даўно, прывыкла да яе. А матэрыялы пра ландшафтны дызайн і наогул пра ўсялякія гаспадарчыя цікавосткі збіраю і захоўваю. Ларыса Уладзімірава, г.Орша".

Гэты ліст у рэдакцыю прымусіў нас задумацца: а сапраўды,як можна адшукаць наш часопіс, калі яго не выпісваеш, не знайшла ў бліжэйшым кіёску “Саюздруку”,  ці ён проста згубіўся,  а там матэрыял, які вельмі патрэбны? За адказам на гэтае пытанне мы звярнуліся  ў РУП “Белсаюздрук” па Мінску і Мінскай вобласці. Яго супрацоўнікі нам растлумачылі, што і самі зацікаўлены, каб усе часопісы знаходзілі свайго чытача, таму вывучаюць попыт на “Алесю” у розных раёнах Мінска.

Як паказаў вопыт, найбольш  прыхільніц “Алесі” жывуць ці працуюць у цэнтры горада. Але і ў гэтых межах дзе-нідзе часопісы залежваюцца, а недзе разлятаюцца "як гарачыя піражкі". І спрагназаваць гэта немагчыма. Таму кожны месяц мяняецца пералік кіёскаў цэнтра Мінска, куды паступаюць свежыя нумары “Алесі”. Але ёсць некалькі гандлёвых кропак , якія новыя нумары часопіса  атрымліваюць пастаянна. Гэта, у прыватнасці, павільён №131 на в. Сурганава, павільён № 20 на в. Багдановіча (станцыя метро "Няміга"), крама № 18 у падземным пераходзе на станцыі метро "Плошча Перамогі", павільён № 353 у гандлёвым цэнтры "Сталіца".

А калі ўсё ж не пашанцавала і знайсці патрэбны нумар “Алесі” не ўдалося, жыхары Мінска і сталічнай вобласці могуць патэлефанаваць па нумары 327-63-27 або 327-25-42.

У Брэсце і Брэсцкай вобласці тэлефануйце 8 (0162) 21-95-82,     

у Віцебску і Віцебскай вобласці - 8 (0212) 35-84-37,

у Гомелі і Гомельскай вобласці – 8 (0232) 75-13-78,

у Гродна і Гродзенскай вобласці – 8 (0152) 76-83-00,

у Магілёве і Магілёўскай вобласці – 8 (0222) 25-30-74.

Шукайце “Алесю”. Яна – ваша лепшая сяброўка!

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.