Вы тут

Пры поўным парадзе


1 верасня Улад Узгарок пойдзе ўжо ў 6 клас. Таму да выбару канцылярскіх тавараў ставіцца лёгка.

— Бяром гэта? — пытаецца мама Наталля Леанідаўна, і сын адразу ж пагаджаецца.

Па апошнія пакупкі яны завіталі на школьны базар каля Цэнтральнага ўнівермага ў Смалявічах. Падрыхтоўвала да школы Улада сям'я ў некалькі «этапаў»: спачатку адзенне і абутак, пасля — сшыткі, ручкі, алоўкі. І заплечнік.

Дарэчы, каля ўнівермага смалявіцкія валанцёры Чырвонага Крыжа праводзяць акцыю «У школу разам!» Усе ахвотныя могуць набыць усё неабходнае не толькі сабе, але і дзеткам, што засталіся без бацькоў. Смалявічы актыўна прымаюць удзел, бо добра знаёмыя з гэтай акцыяй — праводзіцца яна ўжо чацвёрты год.


Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.