Вы тут

Дзве сястры, дзве ракі


Валянціна Дзядкова і Таццяна Сідарэнкава — родныя сёстры. Іхняя малая радзіма — вёска Понар Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці Расіі, знаходзіцца на мяжы з Беларуссю — з Мсціслаўскім раёнам. Непадалёк ад вёскі зліваюцца дзве ракі — Віхра і Сож, якія пачынаюцца на тэрыторыі краіны-суседкі і працягваюць свой шлях па нашай краіне. Нячаста даводзіцца сустракацца сёстрам, бо яны даўно пакінулі бацькоўскі кут і жывуць цяпер у розных гарадах:


Валянціна — у Смаленску, а малодшая Таццяна — у Магілёве. Валянціна Уладзіміраўна раней працавала бухгалтарам, а Таццяна Уладзіміраўна і цяпер працуе ў медыцыне — лабарантам у паліклініцы. Нягледзячы на тое, што яны абедзве пенсіянеркі, усё роўна не сядзіцца ім у гарадах, едуць пабачыць родныя мясціны, каб адпачыць душою, пабыць на сожскім беразе, сустрэцца з роднымі сёстрамі і братам — шэсць дзяцей было ў сям'і. Ад вёскі Понар (якая ўжо дажывае свой век) да найбліжэйшага беларускага населенага пункта, вёскі Парадзіна ўсяго чатыры кіламетры. Сёстры ўспамінаюць, як у дзяцінстве і маладосці хадзілі туды ў краму, у клуб на вечарынкі, а суседскія хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся ў парадзінскай школе. І цяпер менавіта праз вёску Парадзіна — найбліжэйшым шляхам, Таццяна трапляе на сваю радзіму. Сёстры радуюцца, што тут не існуе граніцы, якая дзеліць людзей на «вашых і нашых». А гэты здымак зроблены якраз у тым славутым месцы, дзе зліваюцца рэкі, дзе былі вясковыя сенакосныя лугі, дзе ўволю загаралі ды купаліся.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Подых свята. Як гандаль падрыхтаваўся да Новага года

Подых свята. Як гандаль падрыхтаваўся да Новага года

У рэспубліцы ў цэлым плануецца падаўжэнне часу работы каля 280 аб’ектаў гандлю і 180 аб’ектаў грамадскага харчавання.

Грамадства

Юрысты нагадалі рыэлтарам, што дазволена законам, а за што будзе пакаранне

Юрысты нагадалі рыэлтарам, што дазволена законам, а за што будзе пакаранне

Двайныя грошы, перадаплаты без выніку і межы тарыфаў.