Вы тут

Ганчароў апрабуе новую праграму


Мінчане змогуць убачыць скачкі алімпійскага чэмпіёна.

Сталічны Палац спорту 18—19 жніўня прыме этап Кубка свету па скачках на батуце. У спаборніцтвах возьмуць удзел 78 спартсменаў з 16 краін. У Мінску збяруцца практычна ўсе лідары гэтага віду спорту. Традыцыйна моцныя склады прывезлі зборныя Японіі, Украіны, Расіі, Казахстана, Італіі, ЗША і Канады.


Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2016 года Уладзіслаў Ганчароў на гэтым турніры апрабуе новую праграму скачкоў, з якой пазней плануе выступіць на чэмпіянаце свету. Уладзіслаў адзначыў, што настроены на перамогу, хоць сапернікі ў яго і вельмі моцныя. Намеснік старшыні тэхнічнага камітэта па скачках на батуце Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Дзмітрый Паляруш адзначыў, што цяпер беларускія спартсмены перасягаюць у тэхніцы многіх сваіх сапернікаў. «Я кансультую шмат краін, езджу па свеце, дапамагаю, перадаю вопыт. Некаторыя краіны ідуць па нашых слядах», — сказаў ён.

Таксама на дамашнім этапе Кубка свету Беларусь прадставіць Алег Рабцаў, Арцём Жук і Мікіта Ільіных (для яго гэта будуць першыя спаборніцтвы ў складзе нацыянальнай зборнай краіны). У жаночай камандзе выступіць Ганна Гарчанок, Марыя Махарынская і Ангеліна Хацян. А вось вопытнай Таццяне Пятрэні трэнеры далі магчымасць аднавіцца і падрыхтавацца да галоўнага старту сезона — чэмпіянату свету ў Балгарыі.

Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 18 жніўня ў 15.30, далей пройдуць кваліфікацыі ў індывідуальных скачках. У суботу з 10 гадзін раніцы пачнуцца кваліфікацыі ў сінхронных скачках, а затым фіналы ў гэтым відзе праграмы, завершыцца турнір фінальнымі індывідуальнымі выступленнямі. Уваход на трыбуны ва ўсе дні турніру вольны.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.