Вы тут

Аўтобусы зноў заязджаюць у аэрапорт Вільнюса


У сувязі з планаваным завяршэннем рамонту ўзлётна-пасадачнай паласы дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» з 18 жніўня аднаўляе заезды ў аэрапорт Вільнюса.


Гаворка ідзе пра аўтобусы, якія выконваюць рэгулярныя рэйсы па маршрутах: Мінск—Вільнюс часам адпраўлення штодня з Мінска ў 9.30, з Вільнюса — у 18.30; часам адпраўлення штодня з Мінска ў 12.00, з Вільнюса — у 17.30; часам адпраўлення з Мінска ў 1.35 па нядзелях і панядзелках, з Вільнюса — у 17.00 па нядзелях і ў 8.00 па панядзелках; Мінск—Каўнас часам адпраўлення штодня з Мінска ў 23.30, з Каўнаса — у 18.40.

Таксама дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» будзе выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск—Рыга адпраўленнем: з 1 верасня з Мінска ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 8.50 (замест 9.50) штодня; з 2 верасня з Рыгі ў 8.50 (замест 08.00) штодня.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.