Вы тут

Беларуская навуковая распрацоўка перамагла на конкурсе ў Сочы


Беларусь здзіўляе ўсіх сваімі дасягненнямі ў Сочы. Навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анастасія Лапко перамагла на канферэнцыі «ХХI стагоддзе: маладосць інтэлекту» падчас XIX сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў. Яе распрацоўка стала лепшай у намінацыі "Здароўе нацыі".


Фота БЕЛТА

Гаворка ідзе пра медыцынскі сарбент, які дазваляе выдаліць лішнія антыцелы з крыві. Яго можна выкарыстоўваць пры аўтаімунных захворваннях, а таксама трансплантацыі, калі пацыенту неабходна экстрана знізіць узровень антыцелаў, каб не адбылося адрыньвання органаў. Варта адзначыць, што замежныя аналагі ў распрацоўкі нашага вучонага ёсць. Але айчынны варыянт будзе значна таннейшы, а верагоднасць узнікнення пабочных эфектаў у яго ніжэйшая.

Распрацоўка Анастасіі Лапко ў 2015 годзе перамагла ў конкурсе "100 ідэй для Беларусі". Рэалізацыя гэтай ідэі ўключана ў дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў "Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы" на 2016-2020 гады.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.