Вы тут

Каля 30 прадпрыемстваў прадставяць прадукцыю на выставе ў Гомелі


Каля 30 прадпрыемстваў возьмуць удзел у XIV Рэспубліканскай універсальнай выставе "Бізнес у рэгіёнах", якая пройдзе ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры з 25 па 28 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў Гомельскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.


Экспанентамі стануць прадпрыемствы Гомельскай і Мінскай абласцей - прадстаўнікі перапрацоўчай галіны (мясныя і малочныя прадукты, кандытарскія вырабы), будаўнічай сферы (вытворчасць будматэрыялаў), свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон". Акрамя таго, на выставе будуць размешчаны стэнды арганізацый, якія садзейнічаюць знешнеэканамічнай дзейнасці ў Гомельскай вобласці (банкі, страхавыя, лагістычныя кампаніі), турыстычных арганізацый рэгіёну. Наведвальнікаў чакаюць дэгустацыі прадукцыі, а мадэльнае агенцтва "Хрустальная німфа" плануе паказ моднай дызайнерскага адзення.

Выстава "Бізнес у рэгіёнах", арганізатарам якой выступае Гомельскае аддзяленне БелГПП, пройдзе ў абласным цэнтры 14-ы раз. Мэта мерапрыемства - дэманстрацыя найноўшых узораў прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый для замежных гасцей, пошук дзелавых партнёраў, устанаўленне гандлёва-эканамічных кантактаў. За час правядзення фармат выставы зведаў змены: яна стала часткай буйнога міжнароднага мерапрыемства, якое праходзіць у гэты ж час у абласным цэнтры, - форуму "Бізнес-дні ў Гомелі". У гэтым годзе стаць яго ўдзельнікамі ўжо выказалі намер дэлегацыі 21 краіны, у тым ліку В'етнама, Грузіі, Італіі, Ірана, Кітая, Латвіі, Сірыі, Расіі, Украіны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.