Вы тут

Абвешчаны конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі


Беларускае пасольства ў КНР і часопіс «Маладосць» абвясцілі конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі.


Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам гэтага творчага спаборніцтва падзяліцца ў сваіх работах назіраннямі пра стэрэатыпы, якія ёсць у беларусаў адносна Кітая і, наадварот, у жыхароў Паднябеснай — пра Сінявокую. Канкурсантам трэба прыдумаць умоўную біяграфію — як быццам аўтар эсэ нарадзіўся ў Беларусі — і распавесці, як яму тут жывецца. Можна напісаць пра побыт жыхароў, можна пра наш клімат і г. д.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца цэнтры вывучэння беларускай культуры ў Кітаі, а таксама ўсе студэнты з гэтай краіны, якія вучацца ў Беларусі. Найлепшыя эсэ «Маладосць» надрукуе сёлета ў адным з нумароў, прысвечаных Паднябеснай.

Творчыя работы павінны быць аб'ёмам не больш за 7 тысяч знакаў. Дасылаць іх можна на беларускай, рускай ці кітайскай мовах да 31 сакавіка на электронныя адрасы: chіna@mfa.gov.by (з кітайскага боку), vdsd@tut.by (у Беларусі) з абавязковай пазнакай «Конкурс эсэ аб Беларусі».

Загаловак у газеце: Пра Сінявокую — з кітайскім акцэнтам

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.