Нашы штодзённыя звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню. Менавіта яны ўплываюць на наш выгляд, здароўе і самаадчуванне. Выдаткуйце некалькі хвілін і паглядзіце на свае руцінныя дзеянні, перабярыце іх адно за адным з самай раніцы. У гэтым артыкуле мы раскажам аб карысных звычках, якія дапамогуць падоўжыць маладосць і жыццё.
Выпівайце з раніцы 2 шклянкі вады, можна з лімонам, праз 10 хвілін 1 сталовую лыжку аліўкавага ці льнянога алею, і толькі праз 15-20 хвілін — сняданак. Дарэчы, сняданак павінен быць шчыльным і паўнацэнным, гэта забяспечыць энергіяй на ўвесь дзень.
Навукоўцы: правільная дыета дапамагае пражыць даўжэй. Ужывайце морапрадукты, аліўкавы алей, свежую гародніну, а таксама макароны і хлебабулачныя вырабы з цвёрдых гатункаў пшаніцы.
Ежу не запівайце. І пасля страў яшчэ хвілін 40 нічога не піце! Залішняя вільгаць запавольвае страваванне, прыводзіць да цяжкасці, пашырае сценкі страўніка. Піце чай толькі асобна ад ежы. І без цукру, навошта вам пустыя вугляводы? Замяніце яго на мёд. Зялёны чай, дарэчы, вельмі карысны: сцішвае, спрыяе ачышчэнню.
Ешце часцей, але маленькімі порцыямі. У ідэале для таго каб палепшыць абменныя працэсы, трэба сілкавацца 5 раз на дзень праз кожныя 3 гадзіны і ў адзін і той жа час кожны дзень (каб арганізм абвык і лепш працаваў).
Увечары — толькі бялковая ежа. Калі ёсць каларыйныя вугляводы (макароны, кашы, бульба і т. п.) увечары, то яны з лёгкасцю адкладуцца ў тлушч, бо расходаваць калорыі з іх не будзе калі.
Перажоўвайце ежу старанна, павольна і ўдумліва. «Хто даўжэй жуе, той даўжэй жыве». Зноў жа, гэта неабходна, каб палепшыць метабалізм. Вам вядома, чаму некаторыя шмат ядуць і не таўсцеюць? Уся справа ў добрым метабалізме! Пачуццё насычэння прыходзіць праз 20 хвілін пасля прыняцця дастатковай ежы. Уявіце, колькі ўсяго можна з’есці за 20 хвілін! Так што ешце павольна, атрымлівайце задавальненне ад працэсу.
Што ў белым, што ў шэрым хлебе калорый аднолькава. Так што без забабонаў — прывучайцеся есці без хлеба або пераходзьце на цельназернавы.
Жадаеце жыць даўжэй — ешце садавіну і гародніну, арэхі, піце кефір. Гародніна і садавіна ўтрымоўваюць абалоніну, якая з’яўляецца асяроддзем для мікрафлоры кішачніка, а кісламалочныя прадукты — выдатны сродак папоўніць аб’ём гэтай самай мікрафлоры. Мільёны станоўчых бактэрый дапамагаюць пераварваць ежу і душыць чужародных мікробаў. Большая частка імунітэту жыве якраз у кішачніку. Арэхі, алей – эта суперкаларыйныя, але вельмі станоўчыя для арганізма прадукты. 8 арэхаў у дзень будзе дастаткова.
Кава, цыгарэты, алкаголь, газіроўка, фастфуд, чыпсы, маянэз, каўбаса, сасіскі — вашы асноўныя ворагі. Завучыце гэтыя словы і асацыюйце іх з лішняй вагай.
Палюбіце ваду. Кожную гадзіну піце па шклянцы вады (лепш дробнымі глыткамі — так карысней). Ператварыце гэта ў займальны працэс — дадавайце цытрыну, мяту. Недахоп вады адбіваецца на стане ўсяго арганізма, ад нервовай сістэмы да скуры і валос. Навучыцца піць ваду проста: купляйце раніцай замест кавы бутэльку пітной вады (1,5 літра — 6 шклянак), і выпівайце яе паступова на працягу працоўнага дня.
Кантрасны душ — панацэя ад усяго. Павялічвае цыркуляцыю крыві, адпаведна, паскарае метабалізм, так разгладжваецца целлюліт, а таксама паляпшаецца колер твару і ўмацоўваецца сіла волі.
Высыпайцеся. Кладзіцеся спаць не пазней за 23.00. Гэта дапаможа вам не толькі спаць даўжэй, але і лепш, бо сон да паўночы глыбейшы і арганізм лепш аднаўляецца. У сне да 2 гадзін ночы выпрацоўваюцца так званыя гармоны маладосці. Дарослыя павінны рэгулярна спаць 7 ці больш гадзін у суткі. Некаторым, у прыватнасці маладым людзям і людзям з хранічнымі захворваннямі, неабходна нават больш — 9 гадзін сну.
Патухлы позірк дадае ўзрост, а агеньчык у вачах, наадварот, адымае гады з пашпарта.
Вітамін Е — «вітамін маладосці». Вядома, што на стан скуры ўплываюць вонкавыя фактары: стрэс, недасыпанне, ультрафіялет і дрэнная ўвільготненасць. Усё гэта мы таксама можам і мусім кантраляваць самі. У народзе вітамін Е атрымаў назву «вітаміну маладосці». Ён дазваляе не толькі запаволіць працэс старэння і зняць раздражненне, але і нейтралізаваць вольныя радыкалы дзякуючы антыаксідантным уласцівасцям.
Мяккі характар, паблажлівасць, міласэрнасць, спагадлівасць дапамагаюць чалавеку даўжэй заставацца маладым і знешне, і ўнутрана. Навукоўцы кажуць, што людзі, якія думаюць пазітыўна, пражывуць у сярэднім на 10-15 гадоў даўжэй за бурклівых і маркотных аднагодкаў. Жыццё, поўнае радасці і сэнсу — залог добрага псіхалагічнага стану. Прыўзняты настрой ўмацоўвае імунітэт, а гэта ў сваю чаргу, дапамагае лепш супраціўляцца розным захворванням і выглядаць молада. Да таго ж аптымістычны настрой дазваляе перажыць стрэс з меншымі стратамі для здароўя і без дэструктыўных наступстваў. Жыццялюбы лягчэй перажываюць нягоды і хутчэй аднаўляюцца.
Добразычлівае стаўленне да людзей — таксама рыса, якая падаўжае жыццё і маладосць. А вось мсцівасць і жоўчнасць скарачаюць гады, падточваюць здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы і страўнікава-кішэчнага тракта.
Стварайце пазітыўнае асяроддзе. Сацыяльныя сувязі ўплываюць на поспех, здароўе і нават на працягласць жыцця. Атачайце сябе пазітыўнымі, энергічнымі людзьмі, якія будуць лепшай падтрымкая і матывацыяй. У гадзіны заняпаду зносіны з сябрамі здольныя падняць вас на ногі. Адзінокія людзі маюць меншую працягласць жыцця. Яны часцей і цяжэй хварэюць, горш спраўляюцца са стрэсам, ім уласцівы песімістычны погляд на жыццё.
У вас заўсёды павінен быць план. Доўга жывуць людзі, якія маюць доўгатэрміновыя мэты і планы. Яны здольныя ўявіць сабе сваё жыццё на некалькі дзясяткаў гадоў наперад. У іх ёсць унутраная матывацыя дажыць да нейкага часу.
Псіхолаг Алена ШАЎЧЭЕНКА
Фота: pexels.com
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.