Вы тут

Адчуванне Беларусі ў серыі вясковых паштовак


Як часта мы заўважаем прыгажосць у простым? Адказаць складана, бо ў мітусні дзён, бывае, не звяртаем увагі, колькі цікавага, важнага адбылося за доўгі час. У Літаратурным музеі імя Янкі Купалы працуе фотавыстаўка мастака, пісьменніка, калумніста Уладзіміра Сцяпана «Паштоўкі з вёскі», дзе аўтар акцэнтуе ўвагу на простых рэчах, якія ствараліся, выкарыстоўваліся стагоддзямі, але апошнім часам успрымаюцца як рарытэтныя.


«Белыя бярозы».

Назва праекта адсылае да часу, калі сем’і, сябры пасылалі адзін аднаму паштоўкі з выявамі адметных мясцін розных краін. Сёння гэты працэс не такі актуальны: тэлефон і інтэрнэт у многім паўплывалі на хуткі абмен інфармацыяй. Але ж варта ўспомніць, як прыемна атрымліваць паштоўку, на адваротным баку якой напісана навіна альбо цёплае пажаданне.

На здымках Уладзіміра Сцяпана — пейзажы вёскі Старынка і яе ваколіц, што на Віцебшчыне. Аўтар не шукаў адметных сюжэтаў, фатаграфаваў тое, што трапляла на вока. У выставачнай зале размясціліся толькі два дзясяткі фотаздымкаў, а зроблены былі тысячы. Так, мы можам убачыць сцежку, якая пралягае паміж лесу, пасярэдзіне якой сядзіць чорны сабака, альбо ўбачыць светлае акно ў вясковай цемры ці, наадварот, акно, праз якое прабіваецца святло ў хату.

Падчас адкрыцця аўтар падкрэсліў, што ён не фатограф і нават не мае належнай камеры, а проста фатаграфуе тое, што яму блізка, цікава. Да чаго яшчэ варта прыгледзецца на выстаўцы, дык гэта да назваў фотараброт: яны простыя, але кранальныя: «Прывітанне, Казімір», «Добрая суседка Паўлаўна», «Вясковы космас», «Блакітны кастрычнік»… Усе гэтыя назвы дэманструюць шчырае стаўленне да радзімы, памяці, людзей.

Выстаўка будзе працаваць у музеі да 24 студзеня. Таму ў аматараў творчасці Уладзіміра Сцяпана ёсць яшчэ час пазнаёміцца з ім як з фатографам. Мастацтвазнаўцы спадзяюцца, што праект «Паштоўкі з вёскі» не будзе ляжаць на паліцы, а з кожным разам будзе пашырацца і дэманстравацца ў розных кутках Беларусі.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Простыя рэчы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.