Вы тут

На пажары ў Клецкім раёне выратаваны тры чалавекі


На пажары ў Клецкім раёне выратаваны тры чалавекі, яшчэ 11 былі эвакуяваны.


— Бліжэй да вечара паступіла паведамленне пра загаранне ў шматкватэрным жылым доме ў аграгарадку Янавічы. На месцы падраздзяленні ўбачылі моцнае задымленне ў жыллі на другім паверсе трохпавярховага дома, — расказала афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч. — Тут у пакоі знайшлі загінулага гаспадара 1973 года нараджэння. Па словах суседзяў, мужчына пражываў адзін.

З вышэйразмешчанай кватэры па лесвіцы работнікі МНС выратавалі жанчыну 1994 года нараджэння і яе сына 2014 года нараджэння. З гэтага ж жылля пры дапамозе маскі вывелі па лесвічных маршах пенсіянерку 1951 года нараджэння. З суседніх кватэр ратавальнікі эвакуявалі 11 чалавек. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнасць пры курэнні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Гаспадар жылля загінуў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.