Вы тут

Якія перспектывы развіцця рынку тэлекамунікацыйных паслуг у Беларусі?


На нарадзе аб перспектывах развіцця рынку тэлекамунікацыйных паслуг у Беларусі абмеркавалі развіццё канкурэнцыі ў галіне. Так, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў нас ужо ёсць тры кампаніі: дзве буйныя і трэцяя, якая просіць аб падтрымцы. «Размова ідзе аб прыватызацыі некалькіх працэнтаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, кампаніі «БеСТ», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што многія называюць рэвалюцыйнымі рашэнні, якія прымаліся летась наконт развіцця інфармацыйных тэхналогій, але трэба ўспомніць, што ПВТ пачынаўся каля дзесяці гадоў таму. «Ствараючы гэты парк, мы якраз разлічвалі на тое, што ён нам спатрэбіцца. І сапраўды, ён стаў базай і асновай для далейшага развіцця інфармацыйных тэхналогій», — нагадаў Прэзідэнт. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «адным з базавых элементаў, якія ўплываюць на хуткасць і маштаб інфарматызацыі, з'яўляецца стан і развітасць інфраструктуры перадачы даных». Наша краіна займае 21-е месца па ўзроўні пранікнення шырокапалоснага праваднога інтэрнэту, але мабільны сегмент пакуль адстае. На нарадзе абмеркавалі пашырэнне інвестыцыйнага супрацоўніцтва з сусветнымі лідарамі ў гэтай сферы.

Наконт прыватызацыі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсё павінна вырашацца па законе: ёсць агульнапрынятая практыка конкурсу. Магчыма, з'явіцца інвестар, які зможа здзівіць больш выгаднымі ўмовамі. «Таму давайце разгледзім гэтыя пытанні па канкрэтных кампаніях і зробім для сябе адпаведныя высновы», — падвёў вынік кіраўнік дзяржавы.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Канкурэнцыя сярод «мабільнікаў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.