Вы тут

Як жанчына працуе кіроўцам пасажырскага аўтобуса


Вера Хоўрат марыла стаць кіроўцам. Мара спраўдзілася пасля нараджэння дзяцей. У яе іх — васьмёра! Цяпер Вера працуе шафёрам пасажырскага аўтобуса на маршруце Жодзіна — Мінск. Ёй трыццаць сем гадоў.


«Раней я працавала малодшай медсястрой у аперацыйнай вайсковага шпіталя. Калі ж праявілася алергія на медыкаменты, была вымушана сысці. Спачатку мы з мужам не планавалі шмат дзяцей, але ў нас нарадзілася шасцёра хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі», — расказвае гэтая рухавая жанчына пра павароты свайго лёсу.

Яшчэ падчас дэкрэтнага Вера скончыла аўташколу і атрымала правы. Думала пайсці працаваць у тралейбуснае дэпо ў Мінску, але даведалася, што зноў зацяжарыла. І мара стаць кіроўцам была адкладзена на пэўны час. Вера Хоўрат расказала, што калі прыйшла ўладкоўвацца ў аўтапарк, дзе цяпер і працуе, то хвалявалася: думала, што яе могуць не ўзяць. Але ўсё склалася найлепшым чынам — так, як хацелася.

Вера Хоўрат жыве з сям'ёй недалёка ад Мінска ў вёсцы Слабада, яны маюць дом, куды Вера заўсёды спяшаецца пасля рэйса да сваіх родных.

Таццяна Ткачова, фота аўтара

Смалявіцкі раён

Загаловак у газеце: Верына дарога

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.