Вы тут

Васіль Панасюк: Прыслухаемся да ўсіх пажаданняў


Адбылася першая сесія Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

У сталічны орган мясцовага самакіравання абрана 57 чалавек. На парадак дня было вынесена сем пытанняў, у ліку якіх — зацвярджэнне структуры Савета і складу пастаянных камісій, абранне старшыні і намеснікаў старшыні Савета, старшыняў пастаянных камісій, прэзідыума.


Прысутны на сесіі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй ШОРАЦ у першую чаргу выказаў падзяку дэпутатам 27-га склікання. Бо за час іх плённай работы ў сталіцы было пабудавана 17 дзіцячых садкоў, чатыры школы на 1 020 месцаў кожная, чатыры паліклінікі, дзве амбулаторыі. Адкрыты стадыён на вуліцы Каржанеўскага і парк экстрэмальных відаў спорту. Прынята праграма будаўніцтва басейнаў крокавай даступнасці, хутка будуць здадзены ў эксплуатацыю абноўлены стадыён «Дынама» і новы цэнтр мастацкай гімнастыкі. Кіраўнік горада выказаў надзею на паспяховае супрацоўніцтва гарадскіх уладаў і з дэпутатамі 28-га склікання.

Павіншавала абраннікаў народа з новай адказнай місіяй старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА, якая падкрэсліла, што Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў — самы прэстыжны з мясцовых, бо ён сталічны:

— Вы абраныя падчас жорсткай канкурэнтнай барацьбы, на ваша месца прэтэндавалі іншыя. Хачу пажадаць, каб Савет на працягу чатырох гадоў паспяхова працаваў, каб кожны выбаршчык Мінска мог сказаць: «Я задаволены сваім выбарам, я ганаруся сваім дэпутатам».

Старшынёй Мінгарсавета быў абраны Васіль Панасюк, які прадстаўляе Матусевіцкую выбарчую акругу. Для дэпутата гэта ўжо пятае скліканне, прычым на працягу двух апошніх ён ужо ўзначальваў Мінскі гарсавет. Намеснікамі старшыні сталі Сяргей Хільман і Вольга Смірнова.

Падчас сесіі былі створаны дзевяць пастаянных камісій гарсавета: па галоснасці, самакіраванні і правапарадку; па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэце; па горадабудаўніцтве, жыллёвай палітыцы, землекарыстанні і экалогіі; па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі; па кіраванні і распараджэнні камунальнай уласнасцю; па спажывецкім рынку, прадпрымальніцтве і рэкламе; па ахове здароўя і сацыяльнай абароне; па адукацыі, навуцы, культуры і спорце; па сувязі з грамадскімі арганізацыямі, маладзёжнай палітыцы, міжнароднай дзейнасці.

— Мы будзем прыслухоўвацца да ўсіх пажаданняў, якія выказвалі нашы выбаршчыкі. Гэта паўсядзённая і карпатлівая праца. Вядома ж, неабходна больш увагі ўдзяляць добраўпарадкаванню дваровых тэрыторый, арганізацыі дадатковых парковак, сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку дзіцячым садкам і школам, капітальнаму рамонту жылога фонду, а таксама стварэнню новых працоўных месцаў і павелічэнню самазанятасці, — адзначыў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль ПАНАСЮК.

Дар'я КАСКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.