Вы тут

Інструкцыя Нацбанка павінна астудзіць рост спажывецкага крэдытавання


Белстат паведаміў пра рост заработнай платы сёлета ў сакавіку на 9 % у адносінах да лютага. Такога рыўка не было каля 10 гадоў, адзначыў у сваім паведамленні фінансавы кансультант Міхаіл Грачоў. Эксперт упэўнены, што такімі тэмпамі да канца года мы можам атрымаць сярэднюю заработную плату ў 1200 рублёў. А ці не падарве гэта абяцанні Нацбанка ўтрымаць інфляцыю ў рамках 6 %?


Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц падчас канферэнцыі «Лічбавыя тэхналогіі» пацвердзіў гатоўнасць рэгулятара ўтрымаць інфляцыю па выніках года ў рамках 6 %. Па яго словах, для гэтага ёсць усе перадумовы.

Па-першае, працэнтная стаўка пакуль застаецца на дзейных значэннях (10,5 %) і наступнае пасяджэнне Нацбанка па гэтым пытанні адбудзецца сёлета толькі 20 чэрвеня. Далей, у панядзелак, 23 красавіка, было абвешчана аб падпісанні Пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні паміж Нацбанкам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гэтая дамоўленасць дае магчымасць сумеснага рэгулявання спажывецкага рынку, што дазволіць знізіць інфляцыйныя працэсы.

Але ёсць і праблемы. Рост заработнай платы ў адрыве ад росту прадукцыйнасці працы і прыбытковасці рэальнага сектара сапраўды стварае ціск на спажывецкі рынак, што мае патэнцыял разгону інфляцыі. Праўда, калі паглядзець на структуру росту заработнай платы ў сакавіку, то асноўны працэнт (41,4 %) унёс ІT-сектар. Там маецца сезонны фактар, калі ў лютым і сакавіку лічбавыя кампаніі выплачваюць супрацоўнікам гадавыя бонусы і прэміі. Таму ёсць падставы меркаваць, што ўжо ў красавіку мы ўбачым іншыя лічбы ў змене заробкаў.

Акрамя гэтага, з 1 мая ўступае ў сілу Інструкцыя Нацбанка ад 6 красавіка аб парадку крэдытавання, некаторыя нормы якой могуць астудзіць рост спажывецкага крэдытавання, якія назіраліся ў канцы 2017 — пачатку 2018 года. Сукупнасць гэтых фактараў дазволіць Нацбанку выканаць задачу па стрымліванні інфляцыі ва ўстаноўленых межах.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Нізкая інфляцыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.