Вы тут

Рэспубліканская акцыя «Чысты вадаём» праходзіць у Беларусі


З 2014 года акцыю арганізуе і праводзіць Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.


Грамадскае мерапрыемства праходзіць не столькі з мэтай збору смецця на берагах нашых азёр, рэк, вадасховішчаў (для гэтага ёсць спецыяльныя службы), колькі для таго, каб паказаць, што ўсе разам павінны задумацца аб прыродзе.

У суботу ў Пятровічскім вадасховішчы супрацоўнікі таварыства прайшлі каля трох кіламетраў і сабралі больш за трыццаць мяхоў смецця. На гэтым месцы збор праходзіць ужо чацвёрты год, і з кожным разам становіцца менш, але, нажаль, не на шмат.

Акцыя будзе праходзіць да 4 мая ўключна. Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, дастаткова звярнуцца па месцы жыхарства ў раённую арганізацыйную структуру Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, дзе паведамяць пра месца і час яе правядзення, а таксама выдадуць усё неабходнае.

За час правядзення акцыі «Чысты вадаём» сіламі супрацоўнікаў таварыства сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста неабыякавымі грамадзянамі прыведзена ў парадак больш як 3 тысячы кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны. У ёй прыняло ўдзел больш за 25 тысяч чалавек, было сабрана і вывезена каля 4 тысяч кубічных метраў смецця.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ,  Мінская вобласць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.