Вы тут

У Гарадку днямі адкрылі помнік маршалу Івану Баграмяну


У Гарадку днямі адкрылі помнік двойчы Герою Савецкага Саюза, маршалу Івану Хрыстафоравічу Баграмяну. Войскі першага Прыбалтыйскага фронту, якім ён камандаваў, вызвалялі гэту зямлю. Дарэчы, першую Зорку Героя Баграмян атрымаў у 1944 годзе за вызваленне Беларусі.


У ганаровай цырымоніі адкрыцця помніка ўдзельнічалі яго нашчадкі. У прыватнасці, унук і поўны цёзка Іван Баграмян. У райцэнтр у гэты дзень таксама прыехалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Беларусі Алег Есаян, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Рэспубліканскай камісіі па ўвекавечанні памяці загінулых, ахвяр і абаронцаў Айчыны Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Сяргей Азаронак і іншыя.

Помнік знаходзіцца ў маляўнічым скверы ў пачатку вуліцы, якая носіць імя Баграмяна. Ініцыятарам увекавечання памяці маршала стаў Фонд развіцця і падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў «АНІЎ» (у перакладзе — «кола»).

Як падкрэсліў старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Карабач, адкрыццё помніка — важная падзея для горада. Ён будзе спрыяць ваенна-патрыятычнаму выхаванню тутэйшай моладзі.

Спецыяльна да адкрыцця помніка герою ў горадзе арганізавалі святочны канцэрт, а таксама экспазіцыю раённага музея баявой славы і тэматычную выстаўку «Палкаводцы Вялікай Перамогі». Яна спецыяльна была падрыхтавана Дзяржаўным музеем ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь да 120-годдзя з дня нараджэння маршала.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Помнік маршалу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.